16 лiстапада 2024, Субота, 3:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніцтва гатэля «Еўропа» купіла сабе ўмоўнае пакаранне

6

Былая намесніца дырэктара і былая бухгалтарка менскага гатэля «Еўропа», якія абвінавачваліся ў правядзенні «левых» банкетаў, асуджаныя на 5 гадоў пазбаўлення волі ўмоўна.

Пра гэта паведаміла агенцтву «Інтэрфакс» оперупаўнаважаны па асабліва важных справах галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі міністэрства ўнутраных справаў Беларусі Вераніка Пасмеццева.

«Суд Цэнтральнага раёна Менска за крадзяжы ў буйным памеры і службовую падробку прысудзіў былую намесніцу дырэктара па харчаванні і бухгалтарку гатэля «Еўропа» да 5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады з адтэрміноўкай выканання прысуду на 2 гады», - распавяла Пасмеццева.

«Яны прызналі сябе вінаватымі і пакрылі нанесеную шкоду ў памеры Br30 млн», - удакладніла яна.

Пасмеццева нагадала, што ў верасні 2008 года ў галоўнае ўпраўленне па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС паступіла аператыўная інфармацыя пра тое, што ў рэстаране гатэля «Еўропа» праводзяцца «левыя» банкеты.

«Падчас праведзенай аператыўнікамі праверкі фінансава- гаспадарчай дзейнасці гатэля інфармацыя знайшла сваё пацверджанне, у рэстаране сапраўды праводзіліся банкеты, якія не адлюстроўваліся ў бухгалтарскай справаздачнасці», паведаміла суразмоўца агенцтва.

«Было выяўлена, што былая намесніца дырэктара па харчаванні арганізавала злачынствы і кіравала імі. З гэтай мэтай яна знайшла магчымага выканаўцу - бухгалтарку і схіліла яе да ўдзелу ў злачынствах», - паведаміла В.Пасмеццева.

«Намесніца дырэктара размеркавала паміж сабой і саўдзельніцай функцыі. Паводле распрацаванага плану, яна вырабіла падробленыя рахункі на бланках ПСУП «Гатэль Еўропа», атрыманых ёю для далейшай выдачы працаўнікам рэстарана, у якія ўнесла неадпаведныя звесткі пра замовы банкетаў, што праводзіліся ў рэстаране», - распавяла прадстаўніца МУС.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках