15 лiстапада 2024, Пятніца, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску рэзка падаражэлі патрыманыя машыны

18

Цэны на патрыманыя машыны ў беларускай сталіцы выраслі за тыдзень на 400-500 даляраў.

Пра гэта «Радыё Свабода» паведамілі прадаўцы на менскім аўтарынку «Ждановічы». Да канца гэтага года прадаўцы легкавых аўтамабіляў прагназуюць яшчэ большае павелічэнне ў цане.

Гандляры хвалююцца, што ад 2010 года бізнэс па продажы легкаваых аўтамабіляў стане невыгодным, а самі прадаўцы патрыманых аўто застануцца без працы.

Цэнавая планка на патрыманыя машыны за тыдзень узнялася на 400 даляраў у буднія, у выходныя – на 500-600 даляраў, паведамілі прадаўцы легкавых аўтамашын.

«У нас пяць-дзесяць тысяч людзей адкрылі прыватны бізнэс па продажы аўтамабіляў. Людзі займаюцца перагонам машын і хочуь плаціць падаткі і афіцыйна прадаваць. Калі людзі спыняць займаццца гэтай справай, вельмі шмат з іх пойдуць у крымінал. Так было, ёсць і будзе», - сказаў адзін з прадаўцоў.

Нагадаем, з першага студзеня 2010 года ў Беларусі падвысяцца пошліны на аўтамабілі для юрыдычных асобаў. Такое рашэнне прынялі ў Менску 27 лістапада ў рамках стварэння Мытнага саюза паміж Беларуссю, Расеяй і Казахстанам. На некаторыя аўтамабілі, якія ўвозяцца, мытныя пошліны могуць падвысіцца ў разы. Так, да прыкладу, калі зараз размытнёўка машыны з двухлітровым дызельным рухавіком, узростам крыху старэйшым за 5 гадоў, абыходзіцца ў суму каля EUR800, то нескладана разлічыць, што з Новага года яна можа ўзрасці амаль да EUR8 тыс. Павялічыцца ў некалькі разоў пагражае і «размытнёўка» новых аўтамабіляў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках