29 снежня 2024, Нядзеля, 9:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўген Афнагель: «У хуткім часе мы можам убачыць яшчэ больш жорсткія рэпрэсіі супраць апазіцыі»

10

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель пракаментаваў сайту charter97.org сваё выкраданне невядомымі людзьмі ў цывільным, якое адбылося 6 снежня.

«Беларускія ўлады сталі выкарысоўваць звыродлівыя метады рэпрэсіяў у дачыненні апазіцыі. За апошнія паўтары гады рэжым адпрацаваў шмат якія метады, не менш рэпрэсіўныя і страшныя, а часам і больш. І за гэты час пераканаўся, што яму за гэта нічога не пагражае ад Еўропы. Таму зараз беларускія ўлады сталі больш шырока выкарысоўваць выкраданні людзей, збіццё, запалохванні, магчыма, нават забойствы. Я упэўнены, што калі ў хуткім часе праваабарончыя арганізацыі, урады еўрапейскіх дзяржаваў, не зоймуць дакладную пазіцыю ў дачыненні да парушэння правоў чалавека ў Беларусі, дык ў самы найбліжэйшы час мы ўбачым яшчэ больш жорсткія рэпрэсіі ў дачыненні да апазіцыі. І віна за гэтыя рэпрэсіі будзе ляжаць не толькі на беларускіх уладах, але і на шматлікіх еўрапейскіх чыноўніках, якія сёння спрабуюць пасябраваць з дыктатарам», - заявіў актывіст «Еўрапейскай Беларусі».

Нагадаем, што адзін з лідэраў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель быў выкрадзены невядомымі 6 снежня. Як распавёў Афнагель, яго схапілі чатыры чалавекі ў цывільным на вуліцы Бялінскага ў Менску, гвалтам пасадзілі ў белы аўтамабіль з зацемненым шклом і вывезлі за горад. Па словах актывіста «Еўрапейскай Беларусі», выкрадальнікі практычна нічога не казалі. Яго галаву прыціснулі да каленяў і выпусцілі з машыны дзесьці на прасёлкавай дарозе за некалькі кіламетраў ад барысаўскай трасы.

За апошні час супрацоўнікі спецслужбаў выкрадалі моладзевых лідэраў Зміцера Дашкевіча і Артура Фінкевіча, актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Уладзіміра Лемеша. Ва ўсіх выпадках апазіцыянераў выкрадалі невядомыя людзі ў цывільным, якія, аднак, былі аснаджаныя міліцэйскімі рацыямі. Маладых людзей вывозілі ў лес, пагражалі, патрабуючы спыніць палітычную дзейнасць, а затым пакідалі за дзясяткі кіламетраў ад Менска.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках