29 снежня 2024, Нядзеля, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікаў будуць ставіць на «праслухоўванне» без санкцыі пракурора

25

Па новым законе ў сілавікоў з'явіцца больш магчымасцяў для працы.

На мінулым тыдні «дэпутаты» у першым чытанні прынялі папраўкі ў заканадаўчыя акты па пытанні ўзмацнення барацьбы са злачыннасцю. Дакумент, напрыклад, дасць права міністру ўнутраных справаў, старшыні КДБ, дырэктару дэпартамента фінансавых расследаванняў запускаць некаторыя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы. Сілавікі і ДФР змогуць даваць дабро на ўзяццё пад варту, ператрусы, праслухоўванне тэлефонных размоваў, паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси».

Зараз усё гэта немагчыма рабіць без санкцыі пракурора.

- Такія дзеянні будуць прымацца ў выключных выпадках, у першую чаргу для папярэджання цяжкіх, асабліва цяжкіх і карупцыйных злачынстваў, - патлумачыў дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзім Іпатаў.

Дакумент дасць права праваахоўнікам высокага ўзроўню дазваляць правядзенне аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і ўзбуджаць крымінальныя справы ў дачыненні да асобных катэгорыяў асобаў. Напрыклад, асобаў, якія ўключаныя ў рэестр кіраўніка дзяржавы, дэпутатаў «парламента» і мясцовых саветаў.

Як лічаць эксперты, робіцца гэта каб знізіць узровень карупцыі.

Калі запрацуе новы закон, пакуль не зразумела. Будзе яшчэ дапрацоўка і другое чытанне.

Старшыня юрыдычнай камісіі Беларускага Хельсінскага камітэта Гары Паганяйла ставіцца да новага закона насцярожана:

- Трэба яшчэ пачакаць закон у гатовым выглядзе і ўчытацца ў яго. У Беларусі робіцца ўсё для таго, каб органы правапарадку, аператыўныя службы мелі «аператыўны прастор» у сваіх дзеяннях.

Санкцыю на арышт будзе выдаваць тое ведамства, якое ўзбудзіла крымінальную справу. Будзе спрошчаная працэдура ўзяцця пад варту падазраваных грамадзянаў. Не патрэбны будзе дадатковы кантрольны орган у асобе пракуратуры, які даваў санкцыі на гэтыя арышты. Аператыўныя службы і так не бянтэжыліся неабходнасцю даказаць і атрымаць дазваленчыя санкцыі. Гэта робіцца пад сцягам барацьбы з карупцыяй. Але можа прывесці да таго, што вузкаведамасныя інтэрасы будуць штурхаць спецслужбы на незаконныя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, якія фармальна могуць быць і санкцыянаваныя, але з мінімальнымі падставамі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках