17 лiстапада 2024, Нядзеля, 1:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За два дні даляр падаражэў на 48 рублёў

5

Па выніках таргоў замежнымі валютамі 8 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра склаў 2835 рублёў.

Курс даляра вырас на 20 рублёў. А 7 снежня на валютна-фондавай біржы курс даляра вырас на 28 рублёў. Такім чынам, усяго за два дні рост даляра склаў 48 рублёў.

Курс еўра павялічыўся на 34 рублі і склаў 4201 рубель, расейскага рубля знізіўся на 1,43 рубля да 93,92 беларускіх рубля за адзін расейскі, паведамляе АФН.

У адносінах да валютнага кошыка беларускі рубель ізноў абнавіў свой мінімум, знізіўшыся на 0,01% у параўнанні з папярэднім значэннем: сёння кошт кошыка склаў 1038,12 рубля супраць 1038,03 рубля ў панядзелак. У параўнанні з усталяванай на пачатак года велічынёй (960 рублёў) курс рубля да кошыка валютаў знізіўся на 8,14%.

Як паведамлялася, 22 чэрвеня НБРБ пашырыў межы дапушчальных ваганняў курсу беларускага рубля ў адносінах да кошыка валютаў з +/-5 да +/- 10 адсоткаў. Г.зн. цяпер кошт кошыка павінен быць у межах ад 864 да 1056 рублёў замест раней заяўленых ад 912 да 1008 рублёў.

З моманту праведзенай 2 студзеня аднамомантавай 20%-ай дэвальвацыі нацвалюты, курс беларускага рубля да даляра знізіўся на 6,98%, да еўра – на 13,47%, да расейскага рубля - на 4,17%.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках