15 лiстапада 2024, Пятніца, 0:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Еўрапарламента асудзіў выкраданні ў Беларусі

17

Рэпрэсіі супраць апазіцыі ставяць пад пытанне адносіны Еўразвяза з афіцыйным Менскам.

Старшыня Еўрапейскага парламента Ежы Бузэк выступіў з заявай пасля таго, як даведаўся пра выкраданне аднаго з каардынатараў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўгена Афнагеля, які быў схоплены невядомымі людзьмі ў цывільным і вывезены на машыне ў лес, паведамляе «Радыё Свабода».

«Выпадак, які адбыўся ў Беларусі, з’яўляецца актам запалохвання. Я звяртаюся да ўладаў з заклікам стварыць умовы, якія выключылі б паўтарэнне такіх выпадкаў. Віноўнікі павінны быць знойдзеныя і справядліва асуджаныя», - заявіў Ежы Бузэк.

Прэзідэнт Еўрапейскага парламенту папярэдзіў улады, што такія выпадкі не павінны мець месца: «Гэта не першы такі выпадак за апошнія 10 дзён. Еўрапейскі парламент лічыць, што трэба працягваць дыялог з Беларуссю пры пэўных умовах: гэта павінна спалучацца з прагрэсам у сферы дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закону. Падобныя выпадкі, такія як выкраданні і запалохванне, ставяць пад пытанне цяперашні падыход краінаў-сябраў Еўразвязу да Беларусі».

Старшыня Еўрапарламенту асуджае гэтыя падзеі і лічыць іх непрымальнымі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках