15 лiстапада 2024, Пятніца, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: «Ферэра-Вальднер могуць увесці ў зман, як і іншых прадстаўнікоў ЕЗ»

2

Былы кіраўнік Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч лічыць, што беларускія ўлады хочуць увесці ў зман Еўропу.

У Беларусі абмяркоўваюць верагодны прыезд у Менск еўракамісара па знешніх сувязях і еўрапейскай палітыцы суседства Беніты Ферэра-Вальднер.

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч лічыць, што візіт Беніты Ферэра-Вальднер можа мець кантрольную функцыю, піша «Нямецкая хваля». Палітык лічыць, што еўракамісар хоча пераканацца, што ёсць пэўныя зрухі. «Магчыма, яе ўвядуць у зман гэтак жа, як гэта робяць з менш інфармаванымі прадстаўнікамі ЕЗ», - падкрэсліў Станіслаў Шушкевіч.

Па меркаванні Шушкевіча, папярэдняя палітыка Еўропы ў адносінах Беларусі працяглы час не была эфектыўнай. Палітык адзначае, што ўсе ранейшыя меры з санкцыямі, да якіх ён, напрыклад, ставіўся без асаблівага захаплення, фактычна не далі ніякага выніку.

«Я думаю, што страсбургскае і брусэльскае чынавенства спрацоўвае не лепшым чынам, паколькі акрамя вызвалення палітвязняў я не ведаю іншых вынікаў, пакуль што ўсё гэта толькі размовы, што нешта можа свяціць у будучыні», - сказаў Станіслаў Шушкевіч.

Што датычыцца магчымых вынікаў меркаванага візіту еўракамісара ў Беларусь, Станіслаў Шушкевіч лічыць, што «Беніта Ферэра-Вальднер наўрад ці выявіць нейкія змены ў краіне, акрамя запэўненняў з боку Лукашэнкі, што мы ідзем у Еўропу і да дэмакратыі».

Нагадаем, што еўракамісар па знешніх сувязях і еўрапейскай палітыцы суседства Беніта Ферэра-Вальднер прыбудзе з візітам у Менск у пачатку сакавіка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках