15 лiстапада 2024, Пятніца, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У войску высвятлілася, што Хведарук непрыдатны да вайсковай службы

14

Гвалтоўна прызванаму ў войска моладзеваму актывісту павінныя зрабіць аперацыю на венах.

11 лютага актывісты «Маладога фронту» наведалі Зміцера Хведарука, які праходзіць тэрміновую службу ў Жодзіна. Маладым людзям дазволілі пагутарыць з Хведаруком 20 хвілін, а таксама перадаць яму асабістыя рэчы і газеты.

Як паведаміў сам Хведарук, канчатковае рашэнне з нагоды аперацыі медыкі прымуць у чацвер. Аднак ужо ўчора апазіцыянеру паведамілі, што ў яго варыкознае пашырэнне вен, таму, магчыма, Хведаруку будуць рабіць аперацыю.

Адзначым, што варыкознае пашырэнне вен з'яўляецца хваробай, служыць з якой у войску забаронена.

Нагадаем, што ў канцы лютага Зміцера Хведарука затрымалі і адвезлі ў ваенкамат, нягледзячы на тое, што ён вучыцца ў багаслоўскім каледжы і мае права на адтэрміноўку ад войска. Праз тры дні пасля прыняцця прысягі ў вайсковай частцы ў Жодзіна, 10 лютага Зміцер Хведарук быў шпіталяваны ў барысаўскі шпіталь. Раней Зміцера Хведарука неаднаразова збівалі супрацоўнікі АМАПа на апазіцыйных акцыях пратэсту. У апошні раз нават да скалынання мозгу.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках