16 лiстапада 2024, Субота, 19:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазыцыйнаму студэнту пагражаюць пераразмеркаваннем у Чарнобыльскую зону

5

Выпускніку Гарадзенскага сяльгасуніверсітэту Алегу Пронскаму, актывісту руху «За Свабоду», пагражае пераразмеркаванне ў Гомельскую вобласць.

Па словах Алега Пронскага – гэта помста ўладаў за ягоную актыўную грамадскую дзейнасць ды прыналежнасць да руху «За Свабоду», перадае «Радыё Рацыя».

Алегу Пронскаму патэлефанавалі з дэканату і загадалі тэрмінова з’явіцца ў аддзел кадраў Гарадзенскага сяльгасуніверсітэту. Але студэнт-выпускнік адказаў, што не зможа з’явіцца ў аддзел кадраў з тае прычыны, што знаходзіцца ў родным горадзе Масты.

Як паведаміў сам Алег Пронскі, яго ўжо неаднойчы спрабавалі запалохаць, у прыватнасці, першы прарэктар Гарадзенскага сяльгасуніверсітэту Аляксандар Дудук ды два капітаны КДБ Алег Касьцюкевіч і Павал Пяцэвіч, якія праводзілі з ім «прафілактычныя размовы».

Дарэчы, размеркаванне ў гарадзенскім сяльгасуніверсітэце адбылося 16 студзеня, і Алег Пронскі, які спецыялізуецца на агранаміі, атрымаў накіраванне на эксперыментальную базу ў вёску Руткевічы Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласці.

Але цяпер, як лічыць моладзевы актывіст, яго могуць, паводле ранейшых запалохванняў, пераразмеркаваць у Гомельскую вобласць.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках