14 лiстапада 2024, Чацвер, 19:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шок ёсьць. Дзе тэрапія?

6

Палітыка беларускіх уладаў ва ўмовах крызісу нагадвае старое забытае выказваньне «шокавая тэрапія».

Калі ў рынкавых краінах зьніжаюць стаўку рэфінансаваньня да нуля і напампоўваюць эканоміку пустымі грашыма, спадзеючыся стварыць ілюзію попыту, то ў нас усё інакш.

У беларускай эканомікі няма праблемы ўнутранага попыту - дакладней, пакуль няма.

У нас — праблема экспарту. А расейцам мы ня можам надрукаваць рублёў, каб яны куплялі беларускую прадукцыю.

Таму ў нас стаўка рэфінансаваньня ва ўмовах крызісу расьце, каб хоць як зьвязаць дэпазыты ва ўмовах беспрэцэдэнтнай дэвальвацыі беларускага рубля.

Такога шоку беларусы не адчувалі ўжо 13 гадоў. З тых часоў, як Багданкевіч правёў у канцы 1994 году жорсткую банкаўскую рэформу і цягам паўгоду спыніў гіпэрінфляцыю.

Многія спадзяваліся, што ў панядзелак 5 студзеня Лукашэнка выйдзе на працу і «верне ўсё ўзад». Расчараваньне няздольнасьцю абараніць народ ва ўмовах крызісу можа стаць вялікай праблемай для кіраўніка Беларусі, які за гэтыя гады пераканаў усіх, што ён «адзін за ўсё адказвае і эканоміка падпарадкоўваецца ягоным указам».

На гэтым тле некаторая лібэралізацыя бізнэс-асяродзьдзя не выглядае рэвалюцыйнай. Больш за тое, пад шумок з працягам рашэньня аб увозе тавараў з фіксаваным ПДВ фактычна ліквідаваны адзіны падатак у гандлі. Што такое выручка ў памеры 20 базавых велічыняў, звыш якой плаціць трэба ўжо дадаткова? Сьлёзы...

Больш радыкальным тэрапэўтычным сродкам бачыцца замарожваньне праверак, спрашчэньне рэгістрацыі і чуткі, нібы плянуецца адмена ліцэнзаваньня раздробнага гандлю. Аднак на агульным тле прадпрыемстваў, якія спыняюцца адно за адным, і лявінападобнага скарачэньня зьнешніх замоваў гэтага яўна недастаткова.

Беларусь страціла час, за які можна было б правесьці хоць мінімальную эканамічную лібэралізацыю і сустрэць крызіс у больш мабільным стане, калі прыватная ініцыятыва магла б часткова абсарбаваць тых, хто страчвае працу на дзяржпрадпрыемствах.

Шок у нас будзе маштабны. А тэрапія хутчэй нагадвае пляцэба. Ці паверыць хто-небудзь у такія лекі, калі цэны ўжо рванулі ўгару?

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках