15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя задаволеная Днём цвярозасці: «Гэта ж выдатна, калі чалавек прыходзіць у краму, а там нічога не прадаюць»

13

У міліцыі сцвярджаюць, што частковае абмежаванне продажу спіртных напояў і піва ў Менску 14 лютага станоўча адбілася на ўзроўні злачыннасці ў беларускай сталіцы.

Аб гэтым паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" намеснік начальніка ГУУС - начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Менска Ўладзімір Навіткевіч.

"Вельмі станоўчыя вынікі. 14 лютага ў Менску скарацілася колькасць злачынстваў на сямейна-бытавой глебе. Моладзь у горадзе ў гэты дзень была цвярозая", паведаміў У.Навіткевіч. Ён таксама адзначыў, што фактаў хуліганства або іншых парушэнняў правапарадку ў крамах у сувязі з абмежаваннем продажу спіртнога і піва "не было зарэгістравана".

"Гэта ж выдатна, калі аматар выпіць прыходзіць у краму, а там не прадаюць спіртныя напоі і піва. Яны прыходзяць дадому цвярозымі - радыя дзеці, жонка, састарэлыя бацькі", - сказаў намначальніка ГУУС.

Ён таксама адзначыў, што 14 лютага ў Менску не было зарэгістравана павелічэння колькасці "нелегальнага продажу спіртнога. Не было выяўлена ні аднаго факту збыту спіртнога таксістамі".

У сваю чаргу ў медыцынскім выцвярэзніку паведамілі, што 14 лютага з вуліц Менска было дастаўлена 18 чалавек. "Гэтая звычайная колькасць п'яных за суткі. 15 лютага ў выцвярэзнік было дастаўлена 14 чалавек", паведамілі ў медвыцвярэзніку.

У сваю чаргу ў наркалагічнай службе Менска паведамілі, што па колькасці спіртных напояў на душу насельніцтва Менск уваходзіць у тройку лідэраў сярод еўрапейскіх сталіц - амаль 12 літраў абсалютнага алкаголю на чалавека ў год. "У такой жа колькасці п'юць толькі ў Маскве і Вільнюсе - па 56 бутэлек гарэлкі ў год на 1 чалавека", адзначылі нарколагі.

У цяперашні час у Менску на афіцыйным уліку па алкагольнай залежнасці знаходзіцца 45 тысяч чалавек. У год у Менску медыкі фіксуюць ад 1 тысячы да 1200 алкагольных псіхозаў.

Фота idiotcol

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках