15 лiстапада 2024, Пятніца, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадукцыя беларускіх прадпрыемстваў пыліцца на складах

4

Сталася так, што ў Беларусі гатовай прадукцыі на 34% больш, чым выпускаюць айчынныя прадпрыемствы.

На 1 лютага 2009 года суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднемесячнага аб'ёму вытворчасці ў Беларусі ў фактычных коштах склалі 84,6%, або 5 трлн. 968,4 млрд. рублёў, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт. Для параўнання: на 1 лютага 2008 года гэты паказчык знаходзіўся на ўзроўні 50,2%.

Найбольшыя суадносіны запасаў і сярэднемесячнага аб'ёму вытворчасці склаліся ў лёгкай прамысловасці — 196,4% (за год выраслі на 51,8%).

У машынабудаванні і металаапрацоўцы гэты паказчык склаў 148,6% (на 65,8% больш), у лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці – 102,6% (на 43% больш), у харчовай – 92,6% (на 18,5% больш), у прамысловасці будаўнічых матэрыялаў – 78,8% (на 24,7% больш), у хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці –74,8% (на 36,2% больш), у паліўнай – 7,2% (на 1,6% больш), у чорнай металургіі – 46,4% (на 39,5% больш).

Нагадаем, што ва ўмовах эканамічнага крызісу большасць беларускіх прамысловых прадпрыемстваў скарачаюць аб'ёмы прадукцыі, якая выпускаецца, пераходзяць на 3-4-дзённы працоўны тыдзень, памяншаюць памеры заробкаў працаўнікам, скарачаюць штат.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках