15 лiстапада 2024, Пятніца, 12:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Казулін: «На Кастрычніцкай плошчы Менска я не ўбачыў чальцоў дэлегацыі ПАРЕ»

10
Аляксандр Казулін: «На Кастрычніцкай плошчы Менска я не ўбачыў чальцоў дэлегацыі ПАРЕ»

Былы палітвязень Аляксандр Казулін пракаментаваў прэс-цэнтру Хартыі’97 разгон на Кастрычніцкай плошчы Менска акцыі ў Дзень салідарнасці 16 лютага.

«Хачу звярнуць увагу, што за апошнія тры дні ў Менску былі разагнаныя дзве акцыі апазіцыі. Гэтая жорсткасць уладаў усё паказала. Хто мае вушы – пачуе, Хто мае вочы – убачыць. Збіццё моладзі 14 лютага, у Дзень любові – вось яна, любоў ўладаў да грамадзянаў краіны. Жорсткасць у дачыненні да ўдзельнікаў акцыі салідарнасці 16 лютага, калі білі па галовах, ламалі рэбры, наглядна прадэманстравала бязмежжа, якое робіцца ў краіне», -- заявіў у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 Аляксандр Казулін.

Былы палітвязень адзначыў, што на акцыі салідарнасці 16 лютага на Кастрычніцкай плошчы Менска ён «не ўбачыў чальцоў дэлегацыі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, якія ў гэтыя дні знаходзяцца з візітам у Менску».

«Еўрапейцам варта перачытаць Джорджа Оруэла і перакласці тое, што адбываецца ў «Жывёльным двары» на тое, што адбываецца сёння ў Беларусі», -- адзначыў Аляксандр Казулін.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках