14 лiстапада 2024, Чацвер, 18:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафтавага «кошыка» АПЕК апусціўся ніжэй за $40 за барэль

1

Кошт нафтавага «кошыка» АПЕК упершыню за шэсць з паловай тыдняў апусціўся ніжэй адзнакі 40 дал./бар.

Па стане на 17 лютага "кошык" АПЕК патаннеў на 1,5 дал., а ягоны кошт упаў на 3,6% і афіцыйна склаў 39,89 дал./бар. - самы нізкі паказчык з 31 снежня 2008 года, перадае РБК.

Нафтавы "кошык" АПЕК (OPEC Reference Basket of crudes) з'яўляецца сукупным сярэднеарыфметычным паказчыкам кошту нафты, якую пастаўляюць на сусветны рынак краіны АПЕК. Са студзеня 2009 года "кошык" прадстаўлены наступнымі 12 нафтавымі маркамі: Saharan Blend (Алжыр), Girassol (Ангола); Oriente (Эквадор); Iran Heavy (Іран), Basra Light (Ірак), Kuwait Export (Кувейт), Es Sider (Лівія), Bonny Light (Нігерыя), Qatar Marine (Катар), Arab Light (Саудаўская Аравія), Murban (ААЭ) і BCF 17 (Венесуэла).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках