15 лiстапада 2024, Пятніца, 6:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па якасці жыцця Беларусь саступае Кітаю, Венесуэле і Індыі

11

Паводле дадзеных даследчага Legatum Institute, Беларусь знаходзіцца на 78 месцы сярод 104 краінаў, якія ўвайшлі ў «Рэйтынг Глабальнага Дабрабыту 2008».

Складальнікі рэйтынгу зыходзілі з таго, што для дабрабыту жыхары той ці іншай краіны павінны мець магчымасць свабоднага выбару; урад павінен быць эфектыўным, невялікім і сумленным; для «бедных» краінаў галоўнай мэтай павінна быць падвышэнне дабрабыту, а для «багатых» - паляпшэнне якасці жыцця насельніцтва; клімат і стан навакольнага асяроддзя ўплываюць на ўзровень шчасця; аснова росту эканомікі - свабоднае прадпрымальніцтва і іншае, паведамляе Washington ProFile.

У цэлым, больш за сто дзяржаваў свету ацэньваліся на аснове 44 крытэраў, разбітых на дзве групы – «эканамічную канкурэнтаздольнасць» (напрыклад, ацэньвалася якасць адукацыі, узровень залежнасці ад экспарту, узровень інвестыцыяў і інш.) і «параўнальная выгоднасць для жыцця» (рэлігійная свабода, наяўнасць інфраструктуры для адпачынку, узровень беспрацоўя і інш.).

Па дадзеных рэйтынгу, у першую дзясятку дзяржаваў, дзе жыць лепш за ўсё, увайшлі: Аўстралія, Аўстрыя, Фінляндыя, Нямеччына, Сінгапур, ЗША, Швейцарыя, Ганконг (фармальна - асобны адміністрацыйны раён Кітая), Данія і Новая Зеландыя. На апошнім, 104-м месцы, апынуўся Емэн.

Па эканамічнай канкурэнтназдольнасці Беларусь знаходзіцца на 70 месцы, па параўнальнай выгоднасці для жыцця — на 81-м. Сумарны рэйтынг — 78-ы (летась Беларусь не патрапіла ў лік 50 згаданых у спісе краінаў). Гэта шосты паказчык сярод васьмі постсавецкіх дзяржаваў, якія трапілі ў рэйтынг . Сярод іх жыццё найбольш прыемнае ў жыхароў Эстоніі, якая падзяліла 36-е месца. Латвія на 41-м месцы, Казахстан - на 56-м, Расея - на 57-м, Украіна - на 68-м, Узбекістан - на 80-м, Малдова - на 83-м.

Для параўнання, Францыя і Вялікабрытанія - на 14-м месцы, Ізраіль - на 19-м, Італія - на 25-м, Кувейт - на 30-м, Тайланд - на 35-м, Польшча - на 38-м, Бразілія - на 43-м, Саўдаўская Аравія - на 45-м, Кітай - на 54-м, Венесуэла - на 58-м, Турцыя - на 61-м, Індыя - на 70-м.

Паводле іншых класіфікацыяў, Беларусь знаходзіцца:

- Па індэксе абароны правоў уласнасці — на 106-ым месцы ў спісе са 115-ці дзяржаваў.

- Па якасці дзяржкіравання Сусветнага банка - у канцы другой сотні (з 212 краінаў).

- Па індэксе ўспрымання карупцыі — на 151-м месцы (са 180).

- Індэкс глабальнай канкурэнтаздольнасці (Сусветны эканамічны форум) - на 82-м месцы (са 134-х).

- Па індэксе глыбіні рынкавых трансфармацыяў (Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця) Беларусь з Туркменістанам і Узбекістанам замыкае спіс з 29 пераходных краінаў.

- Па якасці бізнэсовага клімату (Сусветны банк) Беларусь заняла 85-е месца ў спісе са 181-й краіны.

- Па індэксе свабоды прэсы ад Freedom House - ганебнае 188-е месца сярод 195 дзяржаваў.

- Па індэксе грамадзянскай і палітычнай свабоды Беларусь наогул лічыцца краінай несвабоднай.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках