14 лiстапада 2024, Чацвер, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працоўны МАЗа: «Абед за 5 тысяч дазволіць сабе не можам!»

14

Працаўнікі Менскага аўтамабільнага заводу вучацца эканоміць і прызнаюцца, што іх ужо «дастаў» крызіс.

«Менскі аўтазавод 6 і 9 лютага не працаваў. Быў абвешчаны цэлазменны прастой. У некаторых падпадзяленнях пісалі заявы за свой кошт. Да іх падыходзілі майстры і як бы намякалі або нават патрабавалі напісаць гэта добраахвотна, - сцвярджае працоўны Маза Ўладзімір Волкаў у інтэрв'ю карэспандэнту сайта Regionby.org. - Хачу прывесці два прыклады. Двое маіх таварышаў прынялі рознае рашэнне. Адзін з іх, Аляксандр (прозвішча не кажу ў пазбяганне пераследу) падпісаў заяву на тры дні за свой кошт пасля напамінку аб кантракце. А вось сябар з механа-зборачнага, яго клічуць Юрый (прозвішча таксама не называю), катэгарычна адмовіўся. У выніку яму аформілі прастой па віне кіраўніцтва з аплатай двух/трацін тарыфнай стаўкі. Ужо дастаў крызіс, так званая няпоўная занятасць! - у сэрцах усклікае Ўладзімір і распавядае карэспандэнту, як рабацягі навучыліся эканоміць. - Большасць перабіваецца «зсабойкамі». Аддаць за абед ад 5 да 10 тысяч рублёў і вышэй – цяпер недазваляльная раскоша».

Нагадаем, як ужо паведамляў прэс-цэнтр Хартыі’97, з пачатку лютага МАЗ перайшоў на трохдзённы працоўны тыдзень. Прадпрыемства скарачае заробкі, штат працаўнікоў, прадукцыя прастойвае.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках