15 лiстапада 2024, Пятніца, 1:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У гісторыі знішчэння Хатыні застаюцца «цёмныя плямы»

8

У Беларусі выдадзены зборнік дакументаў і матэрыялаў «Хатынь. Трагедыя і памяць», у якім змяшчаюцца некаторыя невядомыя раней факты аб Хатыні.

Складальнікі кнігі — беларускія даследчыкі Ўладзімір Адамушка, Ігар Валахановіч, Наталля Кірылава, Наталля Калесник, Вячаслаў Селяменеў, Віталь Скалабан, піша БелаПАН.

Як паведаміў 17 лютага на прэзентацыі зборніку ў Нацыянальным архіве ў Менску дырэктар дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Ўладзімір Адамушка, у кнізе сабраныя дакументы аб спаленні ў 1943 годзе мірных жыхароў у вёсцы Хатынь, расследаванні гэтага злачынства і аб гісторыі стварэння аднайменнага мемарыяльнага комплексу.

У зборнік ўвайшлі дакументы цэнтральнага архіва КДБ СССР, якія яшчэ не публікаваліся ў адкрытым друку, дзённікавыя запісы аднаго з архітэктараў мемарыяльнага комплексу «Хатынь» Леаніда Левіна, матэрыялы аб рэканструкцыі комплексу ў 2004 годзе.

«Стварэннем гэтага зборніку дакументаў мы паспрабавалі даць гістарычную праўду, якая датычыцца падзей у вёсцы Хатынь», — адзначыў У.Адамушка.

Нягледзячы на тое, што ў зборніку змяшчаюцца ‘ некаторыя невядомыя раней факты аб Хатыні, у гісторыі знішчэння беларускай вёскі ўсё роўна застаецца шэраг «цёмных плям», падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках