15 лiстапада 2024, Пятніца, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гвалтоўна прызваны ў войска Іван Шыла - у шпіталі

1

Незаконна прызванага ў войска актывіста «Маладаога Фронту» Івана Шылу адвезьлі ў Лепельскую бальніцу з-за праблемаў зь сьпіною, болі ў якой у маладафронтаўца былі яшчэ да прызыву.

Аб гэтым паведамілі сябры Івана Шылы, піша старонка saligorsk.org. Покуль большую частку сваёй службы маладзён вымушаны праводзіць у санчастцы.

Пад час праходжаньня прызыўной камісіі ў Салігорску ён быў накіраваны на адпаведнае абсьледаваньне ў шпіталь, аднак прайсьці яго так і не пасьпеў. Тым ня менш прызыўная камісія без адпаведных мэдычных вынікаў прызнала Шылу годным і адправіла ў войска.

Цяпер праблемы з здароўем у гвалтоўна прызваных актывістаў пачынаюць выяўляцца. Варта нагадаць, што адразу пасьля прызыву ў вайсковыя шпіталі былі накіраваныя актывіст «Маладога Фронту» Зьміцер Хведарук і старшыня «Моладзі БНФ» Франак Вячорка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках