14 лiстапада 2024, Чацвер, 19:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Якаўлеўскі: «Улада кажа аб дыялогу з Брусэлем і ўзмацняе рэпрэсіі»

2

«Усё гэта нагадвае мне жарт аб плюралізме ў адной галаве. З аднаго боку - словы аб лібералізацыі, а з іншай - узмацненне рэпрэсій», -- пракаментаваў палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі візіт Хаўера Саланы ў Менск.

«Я звярнуў бы ўвагу на наступнае: некалькі дзён таму Салана быў з візітам у Маскве. Пасля якога адкрыта казаў аб тым, што складанасці мяжу Еўразвязам і Расеяй застаюцца. У прыватнасці, у пытанні прызнання Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. Ён вельмі цвёрда аб гэтым казаў, і ў мяне склалася ўражанне, што гутаркі ў Маскве прайшлі ў цяжкай атмасферы. Думаю, што такі дасведчаны перагаворшчык як Салана, вырашыў згуляць новую партыю, закліканую паказытаць нервы Маскве - здзейсніць візіт у Менск», -- заявіў журналіст у інтэрв'ю Euramost.org.

Якаўлеўскі нагадвае, што пасля візіту ў Брусэль міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава, беларускі МЗС інфармаваў аб тым, што ў яго былі сустрэчы з «тройкай» Еўразвяза.

«У гэтую «тройку» уваходзіць і Салана, але з Мартынавым ён не сустракаўся - быў у гэты час у Егіпце. Нагадаю, што амбасадарам Беларусі ў Брусэлі з'яўляецца былы кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Сянько. Магчыма, менавіта ягонымі намаганнямі, а таксама дзякуючы абяцанням, пра якія мы не ведаем, згулялі пэўную ролю, і Салана вырашыў тут з'явіцца. Акрамя іншага - на сакавік прызначаны візіт у Беларусь Бяніты Ферэра-Вальднер. Але калі сюды прыехаў Салана, то яна наўрад ці з'явіцца ў Менску. Бо па пасадзе абодва займаюцца знешняй палітыкай Еўразвяза», -- адзначае эксперт.

Візіт вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ у Менск Раман Якаўлеўскі тлумачыць наступным чынам:

«Мабыць, яму Лукашэнка прапанаваў нейкія «цукеркі», на якія Салана «клюнуў». Ну і плюс магчымасць паказытаць нервы Крамлю. Я не выключаю і такой матывацыі візіту Соланы. Але паглядзім на ягоныя вынікі. Бо што мы бачым? З аднаго боку беларускія ўлады дэкларуюць жаданне пашырэння дыялогу з Брусэлем, а з іншага боку мы бачым пашырэнне і ўзмацненне рэпрэсій. Гэта і палітпрызыўнікі, і «ваўкавыская справа». Я калі чытаю аб справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў, аб аперацыі «Алмаза», якая там прайшла, то складаецца ўражанне, што гутарка ідзе не аб беларускім Ваўкавыску, а аб Назрані ў Інгушэціі!

І усе гэтыя небяспечныя спектаклі круцяцца на фоне крызісу, што ўсё мацней выяўляецца ў Беларусі. Усё гэта кажа аб тым, што ў Беларусі не такая ўжо і спакойная сітуацыя, як гэта нам падаюць, і як гэтага шматлікім хочацца. А Салана ж, як вядома, акрамя таго, што дасведчаны перагаворшчык, яшчэ і не меней дасведчаны антыкрызісны менеджэр. Увогуле, незразумела, што да чаго. Усё гэта нагадвае мне жарт аб плюралізме ў адной галаве. З аднаго боку - словы аб лібералізацыі, адкрытасці краіны для Захаду, а з іншай - узмацненне рэпрэсій, якія набываюць усе новыя адценні», -- кажа Якаўлеўскі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках