15 лiстапада 2024, Пятніца, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: «Мне шкада, што Еўропа так апусцілася»

32
Станіслаў Шушкевіч: «Мне шкада, што Еўропа так апусцілася»

Былы кіраўнік Вярхоўнага Савета Беларусі асуджае візіт у Менск вярхоўнага камісара ЕЗ Хаўера Саланы і ягоную сустрэчу з дыктатарам Лукашэнкай.

«А я так і не зразумеў, для чаго прыязджаў Салана. Таму што Еўропа не ведае, у які бок кідацца? То ў яе адзін падыход да нас, то другі, то трэці… Такія кіданні тут недапушчальныя. І, калі Еўропа робіць упор на абяцанні і верыць Лукашэнку, то мне вельмі шкада, што яны апусціліся да такога», -- заявіў Станіслаў Шушкевіч у інтэрв'ю Euramost.org.

Экс-старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі выказаў меркаванне, што ў Беларусі не назіраецца ніякага прагрэсу ў сферы мае правоў і свабод чалавека.

«Што гэта за прагрэс? -- кажа Станіслаў Шушкевіч. -- Калі незаконна пасадзілі, а затым адпусцілі Аляксандра Казуліна? Зараз яшчэ пасадзяць пяць маладых чалавек, а затым зноў будзе гандаль імі? Іх выпусцяць, а Еўропа зноў да нас прыедзе цалавацца. Але ж не трэба забываць аб тым, што было. І няхай бы Еўропа ўзгадніла сваю пазіцыю са Злучанымі Штатамі. Я не разумею, калі кажуць, што павінная аб'яднацца беларуская апазіцыя. А чаму не аб'ядноўваюцца Еўропа і ЗША? Заўважце, што аднолькавай пазіцыі няма».

Палітык таксама заявіў, што асноўная ўмова, якую павінная паставіць Еўропа перад беларускімі ўладамі, - гэтае правядзенне свабодных і дэмакратычных выбараў.

«Некаторыя дэмакраты зараз запалі ў нейкую інфантыльнасць. Яны складаюць нейкія вялікія планы, вялікія праекты… Самі ў сабе, адным словам. Але я лічу, што самы добры праект, - гэта калі Еўропа зробіць крок наперад і скажа: «Пакуль вы не зробіце нармальнае выбарчае заканадаўства, якое адпавядае еўрапейскім стандартам, мы з вамі гуляць не будзем». Гэтая прапанова ад аб'яднанай апазіцыі, дарэчы, ёсць, і там ўсё распісана па пунктах. Але, калі ў выбарчых камісіях і далей не будуць прадстаўнікі дэмакратычных партый і апазіцыі, то няма пра што і казаць далей. Улада зноў «намалюе» патрэбныя лічбы, і ніхто галасы не будзе лічыць. Так што трэба скончваць гэтыя гульні! Хопіць верыць абяцанням, а пачакаць, калі будзе дзеянне. А дзеянняў з боку нашых уладаў няма».

Шушкевіч пракаментаваў словы Лукашэнкі, выказаныя ім на сустрэчы з Саланай, аб тым, што дыялог Еўропы з Беларуссю павінен праходзіць «без пасярэднікаў».

«Ну, няхай Салана тады цалуецца з нашым кіраўніком. Таму што гэта абсалютна антыдэмакратычны ход. Хоць я не думаю, што ў Еўропе пагодзяцца з такой пастаноўкай пытання», -- сказаў палітык.

Былы кіраўнік Беларусі выказаў меркаванне аб так званых створаных грамадска-кансультатыўных саветах пры адміністрацыі Лукашэнкі.

«Я не ведаю, што гэта за гульня, але асабіста мне Еўропа зараз навязвае амаральнасць, -- заяўляе Станіслаў Шушкевіч. -- А я амаральным не буду. Кажучы словамі класіка, лепш памерці стоячы, чым жыць на каленах. Калі людзей запрашаюць у нейкія наглядальныя саветы, якія нават невядома чым будуць займацца і якія ў іх паўнамоцтвы, то гэта за гульні такія? Ёсць проста бачнасць, што адбываюцца дэмакратычныя працэдуры, але няма ніякіх крокаў».

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках