15 лiстапада 2024, Пятніца, 1:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь не здолее крызіс без іпадрома

38

Кошт іпадрома, які плануецца ўзвесці на ў Ратамцы, складзе каля 165 мільёнаў даляраў.

Аб гэтым паведаміў 23 лютага ў Менску на сустрэчы з прадстаўнікамі справавых колаў Вялікабрытаніі першы намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Ўладзімір Аляшкевіч, перадае БелТА.

Паводле эскізнага рашэння, выкананаму адным з вядучых праектных інстытутаў краіны, комплекс будзе ўключаць скакавы круг на 2 км, дарожку для скачак з перашкодамі, 4 стайні з месцамі для 30 коней кожная, трыбуны ёмістасцю 5 тыс. чалавек, гаспадарчы блок, стаянкі для аўтамабіляў, 4-х і 5-зоркавыя гасцініцы, а таксама іншыя аб'екты сацыяльнай інфраструктуры.

Па словах чыноўніка, праект іпадрома ўхвалены ўрадам і быў прадстаўлены ў лістападзе 2008 года на Беларускім інвестыцыйным форуме ў Лондане.

Брытанскія бізнэсмэны разважалі з веданнем справы.

«Калі рэгулярна ладзіць скачкі і бегі, то патрэбныя больш ёмістыя стайні… Трэба ўлічваць, што ў дзень скачак павінна прайсці не менш за 6-7 забегаў, і ў кожным — патрэбныя новыя коні… каб максімальна прыцягнуць людзей, якія будуць рабіць стаўкі на скачках, трэба арганізоўваць забегі на розныя дыстанцыі… галоўным элементам, які прыцягвае асноўную публіку і прыносіць прыбытак, з'яўляецца таталізатар. Акрамя таго, вам прыйдзецца імпартаваць пародзістых коней, якіх у вас, наколькі мы разумеем, пакуль няма», - сказаў кіраўнік дэлегацыі лорд Гары Герберт і па сумяшчальніцтве прэзідэнт кампаніі Highclere Thoroughbred Racing, адзначыўшы што 4-х стайняў будзе недастаткова.

Відаць, беларускія чыноўнікі не сталі абцяжарваць сябе такім абавязкам, як інфармаваць знатнага канявода аб праблемах з адмоўным сальдам гандлёвага балансу, аб узроўні прыбыткаў беларусаў і тым, як ідуць справы ў гэтай краіне са стаўкамі ў Інтэрнэт, адзначае АФН .

«Гэта велізарная галіна, якая дае працу шматлікім людзям. Самі скачкі — гэта вяршыня айсберга, які з’яўляецца цэлай індустрыяй, у тым ліку конезаводы, якія функцыянуюць па ўсёй краіне і пастаўляюць коней для скачак. Конегадоўля можа стаць імпульсам для эканамічнага развіцця краіны», - разыйшоўся прадпрымальнік з Вялікабрытаніі, на якога паўплывала багацце прысутных высокапастаўленых чыноўнікаў – і міністр спорту і турызму Аляксандр Грыгораў, і намміністра сельскай гаспадаркі і харчавання Надзея Каткавец.

«У Беларусі, як мы адчуваем, гэта магчыма. Тут ёсць развітая сельская гаспадарка, жаданне, палітычная ахвота», - растлумачыў ён. – «Калі пад кантролем дзяржавы арганізаваць таталізатар, дзе стаўкі на скачкі ў Ратамцы будуць рабіць не толькі ў Беларусі, але і ў суседніх краінах, напрыклад у Расеі, то адкрыюцца вялікія магчымасці. Важна, каб стаўкі можна было рабіць праз інтэрнэт. Тады гэты праект можна будзе ўспрымаць як міжнародны».

«Highclere – вядучая кампанія па валоданні скакавымі конямі ў свеце, якая спецыялізуецца на арганізацыі сумеснага валодання скакавымі конямі невялікай групай людзей. Гэта ў сваю чаргу дазваляе ўладальнікам атрымліваць задавальненне ад скачак на самым высокім узроўні, не залазячы ў, як правіла, значныя выдаткі», - гаворыцца на афіцыйным сайце брытанскай кампаніі.

Там жа вельмі інфарматыўна паказана, якім чынам кампанія спрабуе весці бізнэс у суседняй Расеі: «Сіндыкат «Прэзідыўм» ствараецца выключна для кліентаў з Расеі, і будзе сіндыкатам, які запрашае сваіх удзельнікаў. Ён павінен сабраць 25 млн даляраў ЗША і складацца з не больш чым дзесяці ўдзельнікаў. Сіндыкат будзе валодаць трыццаццю скакавымі конямі, якіх будуць трэніраваць лепшыя трэнеры Англіі».

Не, досвед лорда Герберта па падрыхтоўцы скакавых коней не выклікае сумневу. Але, відавочна, што заяўленай сумы ў 165 млн. даляраў у яго няма. А калі і ёсць, то наўрад ці ён збіраўся будаваць іпадром за свае грошы.

Але праблема не ў грошах. Праблема ў тым, што ва ўмовах крызісу ў беларускіх чыноўнікаў няма іншых клопатаў акрамя як абмеркаванне будаўніцтва іпадрома. Або менавіта ў гэтым складаецца антыкрызіснае дыверсіфікаванне беларускай эканомікі?

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках