9 лiстапада 2024, Субота, 1:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Збітых АМАПам удзельнікаў акцыі салідарнасці выклікаюць у міліцыю

3
Збітых АМАПам удзельнікаў акцыі салідарнасці выклікаюць у міліцыю

Аднаго з лідэраў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцера Бародку выклікалі ў Цэнтральны РУУС Менска.

У аддзяленне міліцыі апазіцыянера выклікалі па тэлефоне. Прычыну выкліку ў РУУС міліцыянты не растлумачылі, але заявілі, што звязана гэта з акцыяй, якая прайшла 16 лютага, у Дзень беларускай салідарнасці, на Кастрычніцкай плошчы Менска.

Нагадаем, што мірная акцыя салідарнасці з палітычнымі зняволенымі была разагнаная супрацоўнікамі міліцыі і АМАПа. Дзясяткі людзей, якія прыйшлі на плошчу з партрэтамі вязняў сумлення Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенкі былі збітыя.

Збіты быў і адзін з лідэраў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бародка. Ён паспрабаваў захіліць сабой дзяўчыну, што ўпала на зямлю ад удара амапаўца. У выніку, супрацоўнік АМАПа ўдарыў яго нагой у скронь. У палітыка сыходзіла крывёй галава і ён вымушаны быў звярнуцца за медыцынскай дапамогай.

Апазіцыянер паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97, што не мае намеру ісці ў Цэнтральны РУУС Менска без позвы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках