15 лiстапада 2024, Пятніца, 10:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналістам забараняюць супрацоўнічаць з тэлеканалам «Белсат»

1

Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Таццяну Бублікаву 24 лютага выклікалі ў пракуратуру Гомельскай вобласці.

Там яе папярэдзілі аб недапушчальнасці супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі ў адпаведнасці з ч. 4 арт. 35 новага закона аб СМІ.

Як паведаміла БелаПАН сама Бублікава, у пракуратуры ёй растлумачылі, што двое грамадзян звярнуліся з просьбай правесці праверку ў адносінах журналісткі, якая нібыта супрацоўнічае з польскім спадарожнікавым тэлеканалам «Белсат». Бублікавай былі прад'яўленыя раздрукоўкі з сайта тэлеканала «Белсат» за 22 лістапада 2008 года. У адным з матэрыялаў маецца каментар дырэктара Гомельскага драматычнага тэатра Валянціны Маісеенка аб фестывалі, што праводзіцца ў горадзе. Дырэктар драмтэатра, па словах працаўнікоў пракуратуры, звярнулася з заявай, што яна давала каментар Бублікавай, якая не папярэдзіла яе аб тым, што матэрыял з'явіцца ў польскіх СМІ.

У пракуратуры журналістцы паказалі таксама адказ на запыт у МЗС Беларусі, дзе вядзецца, што тэлеканал «Белсат» на тэрыторыі краіны не зарэгістраваны. Адказ з МЗС быў атрыманы 19 студзеня. «Цікава, што заявы ад абураных грамадзян паступілі ў пракуратуру 28 студзеня, але яшчэ 19 студзеня быў атрыманы адказ з МЗС, а раздрукоўкі з сайта «Белсат» былі ў пракуратуры яшчэ 2 снежня. Атрымліваецца, яны загадзя праводзілі праверку, і толькі пасля паступілі заявы ад грамадзян», — адзначыла Т.Бублікава.

Яна падкрэсліла, што на тэрыторыі Беларусі не ажыццяўляе журналісцкую дзейнасць ад імя тэлеканала «Белсат», журналістам працуе з 2002 года, супрацоўнічае з рознымі выданнямі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках