29 снежня 2024, Нядзеля, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыянераў арыштавалі за пытанне «Ці ёсць у Беларусі крызіс?»

22

Актывістаў беларускай апазіцыі міліцыянты затрымалі падчас правядзення апытання сярод мінакоў.

Жыхарка Баранавіч Аляксандра Камарова і ейная сяброўка, актывісткі руху «За Свабоду», абыходзілі людзей па месцы жыхарства, задаючы пытанне: «Ці ёсць у Беларусі крызіс і што Вы аб гэтым думаеце?»

Кіраваў аперацыяй лейтэнант Віталь Бондзіч. Актывістак руху даставілі ва ўчастак, склалі пратаколы і адабралі анкеты. Прычыну затрымання пазначылі так: «падрывалі асновы Канстытуцыйнага ладу», перадае «Еўрарадыё».

Нагадаем, што, нягледзячы на жаласны стан беларускай эканомікі, Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што «у Беларусі крызісу няма». У беларускім Нацбанку жа заяўлялі, што за «распаўсюджванне чутак» аб няўстойлівасці беларускай фінансавай сістэмы магчымае прыцягненне да адказнасці.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках