15 лiстапада 2024, Пятніца, 5:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жана Літвіна: «Сваімі дзеяннямі ўлады перакрэсліваюць усе дэклараваныя добрыя намеры»

1

Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна каментуе судовае рашэнне аб прызнанні нумара «ARCHE» экстрэмісцкім.

«Па сваёй адыёзнасці сённяшняе рашэнне Берасцейскага суду можна параўнаць з сумна вядомымі падзеямі 27 сакавіка мінулага года. Тады супрацоўнікі КДБ сталі выканаўцамі аперацыі па ператрусах і канфіскацыі тэхнікі ў журналістаў, у цяперашнім выпадку ініцыятыва судовага працэсу зыходзіла ад УКДБ па Берасцейскай вобласці», - цытуе Жану Літвіну прэс-служба БАЖ.

Больш за ўсё пытанняў выклікае тое, што судовае рашэнне вынесенае без адпаведнай экспертызы, а таксама правядзенне паседжання ў зачыненым рэжыме, адзначыла яна.

«Для мяне гэта сведчыць пра тое, што было жаданне схаваць сутнасць гэтага судовага працэсу ад грамадскасці.

Сітуацыя выглядае яшчэ больш абсурднай, калі ўлічыць, што часопіс «ARCHE» — легальнае, зарэгістраванае выданне, да таго ж гэта адзінае беларускае СМІ, запрошанае ў сетку еўрапейскіх інтэлектуальных часопісаў «Eurozine», - дадала Жана Літвіна.

Кіраўніца БАЖ заявіла, што падобныя дзеянні з'яўляюцца грубым парушэннем свабоды выказванняў і непавагай права грамадзянаў на атрыманне інфармацыі.

«КДБ бярэ на сябе цэнзарскія функцыі і прысвойвае права на ісціну ў апошняй інстанцыі. У мяне ствараецца ўражанне, што ўнутры краіны існуюць пэўныя сілы, дзеянні якіх накіраваныя на блакаванне перамоўнага працэсу, супраць першых парасткаў узаемаразумення ў самім нашым грамадстве. Такімі дзеяннямі перакрэсліваюцца ўсе дэклараваныя добрыя намеры. Гэта ўдар па дыялогу, дэманстрацыя таго, што высілкі пэўных сілаў накіраваныя на яго згортванне», - падкрэсліла Жана Літвіна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках