14 лiстапада 2024, Чацвер, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гомельдрэў» будзе працаваць чатыры дні на тыдзень

5

З 1 сакавіка адно з буйнейшых мэблевых прадпрыемстваў у Беларусі «Гомельдрэў» плануе перайсці на чатырохдзённы працоўны тыдзень у сувязі з праблемамі рэалізацыі прадукцыі.

Як паведаміў БелаПАН намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства Анатоль Бобрык, гэтая мера з'яўляецца вымушанай.

«Гэты ўплыў сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу, знізілася пакупальніцкая здольнасць. Раней сваю прадукцыю мы, у асноўным, пастаўлялі ў Расею і Ўкраіну, цяпер з рэалізацыяй там паўсталі вялікія праблемы. Вал мы выконваем, аптымізуем працу па рэкламе, прапагандзе, рэалізатары ездзяць па ўсім блізкім замежжы. Затрымак з выплатай заробкаў пакуль няма.

Пераход на чатырохдзёнку павінен захаваць існуючыя працоўныя месцы. Спадзяемся, што гэтая мера не зацягнецца надоўга. Але вяртанне да паўнавартаснага працоўнага тыдня ў большай ступені залежыць ад нармалізацыі фінансавага становішча на сусветным рынку», - сказаў намеснік гендырэктара.

ААТ «Гомельдрэў» з'яўляецца адным з буйнейшых мэблевых прадпрыемстваў у Беларусі, вырабляе корпусную, мяккую і офісную мэблю з натуральнай драўніны. Акцыянернае таварыства мае шматлікія ўзнагароды выставаў і конкурсаў. На прадпрыемстве працуе каля 2.500 чалавек.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках