14 лiстапада 2024, Чацвер, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт на нафту знізіўся да $40 за барэль

14

Сусветныя кошты на нафту ў чарговы раз значна знізіліся, аднак так і не перасеклі ў панядзелак адзнаку ў 40 даляраў за барэль.

Па выніках таргоў 2 лютага 2009 г. на вядучых нафтавых біржах за нафтавыя ф'ючэрсы бліжэйшага месяца пастаўкі давалі: у Лондане на InterContinental Exchange Futures за IPE Brent Crude - 43,82 (-2,06) дал./бар.; у Нью-Ёрку на New York Mercantile Exchange за Light, Sweet Crude Oil - 40,08 (-1,60) дал./бар.

Адзначым, што ваганне нафтавых коштаў у дыяпазоне 40-45 дал. за бар. працягваецца ўжо досыць даўно, што дазваляе казаць аб надыходзе некаторай стабільнасці на рынку чорнага золата. Тым не менш, вытворцы нафты лічаць такі кошт занізкім і ў якасці справядлівага называюць 50-60 дал. за бар.

Як адзначае РБК, менавіта з такога кошту на нафту зыходзіла Міністэрства эканамічнага развіцця РФ, разлічваючы прагноз асноўных макраэканамічных паказчыкаў на гэты год.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках