28 снежня 2024, Субота, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінэканомікі: МВФ забараніў нам падвышаць заробкі

14

У I квартале 2009 года не плануецца падвышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду для арганізацый, што фінансуюцца з бюджэту і выкарыстоўваюць дзяржаўныя датацыі.

Аб гэтым у інтэрв'ю газеце «Рэспубліка» паведаміла намміністра эканомікі Тацяна Старчанка.

Больш за тое, нават малаважнае падвышэнне заробку ў паказанай мяжы будзе ажыццяўляцца з улікам фінансавых магчымасцяў дзяржавы.

«У адпаведнасці з рэкамендацыямі МВФ прырост заробку ў арганізацыях дзяржаўнай формы ўласнасці і з пераважнай часткай дзяржавы ў статутных фондах не павінен перавысіць 5 %», - сказала Старчанка.

«У 2009 годзе ўрад прыняў рашэнне аб штомесячным маніторынгу ўзроўня заробку працаўнікоў усіх сфер эканомікі. Ейнае падвышэнне ў бюджэтнай сферы будзе разглядацца ва ўрадзе з улікам фінансавых магчымасцяў дзяржавы, дынамікі паступленняў грашовых сродкаў у бюджэт, а таксама выканання макраэканамічных паказчыкаў», - растлумачыла яна.

Па словах намміністра, у I квартале 2009 года не плануецца падвышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду для арганізацый, што фінансуюцца з бюджэту і выкарыстоўваюць дзяржаўныя датацыі. Параметры падвышэння заробку гэтай катэгорыі працаўнікоў у II квартале будуць вызначаныя па выніках разгляду інфармацыі Белстата аб заработнай плаце ў бюджэтным сектары за студзень — сакавік 2009 года.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках