15 лiстапада 2024, Пятніца, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былога пракурора Сьнегіра трымаюць у ізалятары КДБ (Абноўлена)

2

Генпракуратура ўхіляецца ад адказаў на пытанні, ці прызнаў Міхаіл Снягір сваю віну і ці мае дадзеная справа судовую перспектыву.

Начальнік упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генеральнай пракуратуры Аляксандр Ракевіч 5 лютага ў Менску на паседжанні круглага стала на тэму "Меры праваахоўных органаў Рэспублікі Беларусь па барацьбе з карупцыяй" паведаміў, што канчатковае абвінавачванне былому пракурору Менскай вобласці Міхаілу Снегіру яшчэ не прад'яўленае.

Справа расследуецца Генпракуратурай. М.Снягір знаходзіцца ў СІЗА КДБ, сказаў А.Ракевіч. Ён ухіліўся ад адказаў на пытанні, ці прызнаў М.Снягір сваю віну і ці мае дадзеная справа судовую перспектыву.

Пры гэтым А.Ракевіч адзначыў, што з таго, што адыблося, у органах пракуратуры зробленыя высновы, у прыватнасці, змененыя ўсе намеснікі генеральнага пракурора, некаторыя кіраўнікі органаў пракуратуры на месцах, амаладзіўся штат Генеральнай пракуратуры.

12 снежня М.Снегіру было прад'яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі). Тады жа ён быў забраны пад варту.

10 снежня генеральны пракурор Рыгор Васілевіч заявіў журналістам, што факт будаўніцтва на працягу чатырох гадоў М.Снегіром дома на падстаўную асобу, "хутчэй за ўсё, будзе пацверджаны". Па словах Р.Васілевіча, яго здзівіла, што на працягу такога доўгага часу гэты факт не быў выяўлены праваахоўнымі органамі і аб ім не было дакладзена генеральнаму пракурору. "Следства ідзе інтэнсіўна", — адзначыў Р.Васілевіч. Па ягоных словах, ацэнкавы кошт дома складае 350 млн. рублёў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках