15 лiстапада 2024, Пятніца, 1:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: «Падпісанне дамовы ў межах АДКБ – гэта новы Варшаўскі пакт»

18

Былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч асудзіў стварэнне сіл аператыўнага рэагавання краін АДКБ.

«Гэта новы Варшаўскі пакт, -- пракаментаваў у інтэрв'ю Хартыі’97 Станіслаў Шушкевіч падпісанне дамовы аб стварэнні сіл аператыўнага рэагавання. -- Стварэнне структуры, якая будзе падкантрольная Расеі. «КонтрНАТА». Дзеянне Лукашэнкі – гэты адступленне ад усіх нормаў, якія замацаваныя беларускім заканадаўствам. Парушэнне абяцання, што нашыя войскі не будуць удзельнічаць у міжнародных канфліктах. Сёння Расея падмяла пад сябе шмат краін былога Саюза. Вядома, акрамя Ўкраіны, Грузіі, краін Прыбалтыкі. Расея бярэ Беларусь за горла. Наш народ і так больш за ўсіх пацярпеў падчас Вялікай Айчыннай вайны. Цяпер беларускім народам зноў вырашылі «прыкрывацца». Нам няма чаго падпісваць гэтыя пакты. Таму што ў нас ні на Захадзе, ні на Ўсходзе няма ворагаў».

Станіслаў Шушкевіч пракаментаваў і нядаўнюю заяву прэзідэнта Расеі Дзмітрыя Мядведзева, у якім расейскі лідэр заявіў, што сілы аператыўнага рэагавання АДКБ па баявым патэнцыяле будуць не горш, чым аналагічныя структуры НАТА.

«Гэта недарэчнасць. НАТА – абарончая структура. Супрацьстаяць ёй не трэба і няма сэнсу. Трэба разумець, што гэта старая імперская расейская палітыка – падпарадкоўваць усіх, каго можаш падпарадкаваць. Прыкрываць тылы жыццямі братэрскіх народаў. І хачу адзначыць, што гэтую мэту пераследуе не сама Расея, а расейская ўлада», -- сказаў Станіслаў Шушкевіч.

Экс-старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі адрэагаваў і на заяву Лукашэнкі аб тым, што ў межах створаных сіл аператыўнага рэагавання Беларусь нібыта не будзе ўдзельнічаць у міжнародных канфліктах.

«Тое, у чым запэўнівае Лукашэнка – гэта, як кажуць у Беларусі, «смеху варта» («нічога акрамя смеху не выклікае»). Ён прызнаваўся 17 снежня, што ў нас не будзе дэвальвацыі. Кляўся ўсяму народу праз тэлебачанне. І што здарылася ў выніку? Так што верыць Лукашэнку нельга», -- лічыць палітык.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках