9 лiстапада 2024, Субота, 5:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канстытуцыйны суд санкцыянаваў усеагульную дактыласкапію мужчын

86

Старшыня Канстытуцыйнага суду дазволіў масавае дактыласкапаванне беларусаў.

На прэс-канферэнцыі ў Менску старшыня Канстытуцыйнага суду Пётр Міклашэвіч зрабіў заяву: «Канстытуцыйны суд не ўгледжвае парушэння канстытуцыйных правоў грамадзян пры правядзенні дактыласкапіі».

Па ягоных словах, пасля таго як тэрарызм «стаў рэальнай пагрозай бяспецы грамадзян ва ўсім свеце, адпаведныя меры сталі прымацца на дзяржаўным узроўні».

"Я сам нядаўна падчас паездкі ў Кейптаўн падчас праходжання дагляду ў аэрапорце Стамбула зведаў не зусім прыемную працэдуру, падчас якой прыйшлося здымаць абутак. Нягледзячы на дыпламатычны пашпарт і статус, мне нароўні з усімі прыйшлося праходзіць такі кантроль", - сказаў П.Міклашэвіч.

Раней міністр МУС Уладзімір Навумаў звярнуўся ў Савет бяспекі і Савет міністраў з прапановай занесці папраўкі ў закон аб дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі, якія дазволяць праводзіць дактыласкапаванне ўсіх ваеннаабавязаных. Такія меры міністр МУС хацеў увесці ў сувязі з выбухам самаробнай прылады на скрыжаванні праспектаў Машэрава і Пераможцаў у ноч на 4 ліпеня падчас святочнага канцэрту па выпадку Дня незалежнасці. За медыцынскай дапамогай звярнулася 54 чалавекі; 47 з іх, у тым ліку двое дзяцей, былі шпіталяваныя

Варта адзначыць, што, не чакаючы адказу, Навумаў прыступіў да правядзення незаконнай масавай дактыласкапіі мужчынскага насельніцтва Беларусі. Ініцыятыву Наумова падтрымаў генеральны пракурор Рыгор Васілевіч.

Нагадаем, што па дзейсным заканадаўстве дактыласкапія з'яўляецца добраахвотнай, за выключэннем шэрагу выпадкаў.

Напісаць каментар 86

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках