15 лiстапада 2024, Пятніца, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зьмітру Хведаруку пагражаюць за беларускую мову

17

Вайсковы мэдык вайсковай часткі № 18662 у Жодзіне, маёр Уладзімер Кісель, адмовіўся рабіць агляд гвалтоўна забраннага ў войска актывіста «Маладога Фронту» Зьмітра Хведарука.

Аб гэтым «Радыё Свабода» паведаміў лідэр руху «Маладая Беларусь» Артур Фінькевіч.

Ён атрымаў тэлефанаваньне з вайсковай часткі. Сьведка інцыдэнту сказаў, што маёр у нецэнзурнай форме запатрабаваў, каб Зьміцер не размаўляў па-беларуску. Ён зьвярнуўся да вайскоўцаў, якія былі побач зь Зьмітром, і загадаў ім правучыць хлопца і фізычна яму «патлумачыць», якія для яго будуць наступствы ў выпадку, калі той будзе карыстацца роднай мовай.

Нагадаем, што ў канцы студзеня Зьмітра Хведарука затрымалі афіцэры міліцыі і КДБ. Хлопца прывезьлі ў ваенкамат, а адтуль у міліцыю. Зьмітру паведамілі, што ён мусіць адсядзець 10 сутак арышту за ўдзел у леташняй акцыі 1 траўня. Праз суткі хлопца адвезьлі ў паліклініку, дзе прымусілі здаць аналізы, і на наступны дзень адвезьлі ў вайсковую частку ў Жодзіна.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках