15 лiстапада 2024, Пятніца, 1:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Расеі: «Беларусь будзе купляць газ крыху вышэй чым па 200 даляраў»

23

Расейскі амбасадар у Менску Аляксандр Сурыкаў назваў кошт на газ для Беларусі на першы квартал гэтага года.

Кошт на прыродны расейскі газ для Беларусі ў I квартале цяперашняга года складзе 200 даляраў за 1000 кубаметраў ці крыху вышэй, заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.

"Кошт на газ у I квартале будзе 200 даляраў ці крыху вышэй. Сярэднегадавы кошт будзе 150 даляраў - крыху вышэй ці крыху ніжэй", сказаў А.Сурыкаў, дадаўшы, што гэта залежыць ад пераразлікаў коштаў на нафту.

Нагадаем, што дадатковае пагадненне да дзейснага кантракту «Белтрансгаза» з «Газпрамам» па кошце паставак газу ў Беларусь у 2009 годзе было падпісанае яшчэ на мінулым тыдні. Дакладны кошт на газ дагэтуль трымаецца ў сакрэце.

У адпаведнасці з заключаным 31 снежня 2006 года кантрактам на 2007-2010 гады, кошт газу для Беларусі ў 2009 годзе павінен скласці 80% роўнадаходнага з еўрапейскім коштам на газ супраць 67% у 2008 годзе і 90% у 2010 годзе. Чакаецца, што ў 2011 годзе газ у Беларусь будзе пастаўляцца па кошце роўнадаходным з сярэднееўрапейскім коштам.

Мінэканомікі Беларусі з 1 студзеня 2009 года падвысіла ўнутраныя кошты ў даляравым эквіваленце на прыродны газ для канчатковых прамспажыўцоў на 9,8% з $158,67 да $174,18 (без ПДВ) за 1 тыс. кубаметраў.

Расея пабудуе беларускую АЭС у крэдыт

Фінансаванне будаўніцтва беларускай АЭС будзе ажыццяўляцца, у тым ліку і за кошт расейскіх крэдытаў, заявіў Сурыкаў.

"Беларусь гатовая распачаць будаўніцтва АЭС ужо сёлета. Фінансаванне будзе ажыццяўляцца за кошт крэдытаў РФ", - сказаў амбасадар.

Ён таксама нагадаў, што адпаведныя дамоўленасці дасягнутыя падчас сустрэчаў першага віцэ-прэм'ера Беларусі Уладзіміра Сямашкі і кіраўнікі дзяржкарпарацыі "Расатам" Сяргея Кірыенкі.

Амбасадар удакладніў, што зараз рыхтуецца да падпісання пратакол да пагаднення па мірным атаме пра будаўніцтва АЭС.

"Кошт АЭС будзе абумоўлівацца адпаведным кантрактам. Думю, ён будзе 4-5 млрд даляраў. Фінансаванне будзе ажыццяўляцца расейскім бокам таксама па адпаведным кантракце", удакладніў А.Сурыкаў. Пры гэтым амбасадар падкрэсліў, што "расейскі бок пойдзе на максімальна выгодныя для Беларусі ўмовы па крэдытнай стаўцы і па вяртанні".

У Беларусі плануецца пабудаваць АЭС з двума блокамі на 1 тыс. МВт кожны, абсталяванымі вода-вадзянымі рэактарамі.

Будаўніцтва беларускай атамнай станцыі плануецца распачаць у канцы 2009 года.

Кошт праекту ацэньваецца ў $4-6 млрд. Увядзенне першага блока намечанае на 2016 год, другога - на 2018 год. Чакаецца, што да 2020 года вытворчасць электраэнергіі АЭС складзе 27-30% ад сумарнага аб'ёму вытворчасці электраэнергіі ў Беларусі.

Месцам будаўніцтва першай беларускай АЭС вызначаны Астравецкі раён Гарадзенскай вобласці.

Амбасадар Расеі не выключае паўнавартаснага ўдзелу беларускіх вайскоўцаўу сілах хуткага рэагавання АДКБ

Аляксандр Сурыкаў не выключае, што Беларусь будзе прымаць паўнавартасны ўдзел у дзеяннях Калектыўных сілаў аператыўнага рэагавання АДКБ, рашэнне пра стварэнне якіх прынятае на саміце АДКБ 4 лютага ў Маскве.

"Трэба разабрацца, ці запатрабуецца ўдзел Беларусі за мяжой ці няма. Але па практыцы ўжывання - міждзяржаўныя пагадненні і дамовы вышэй за нацыянальнае заканадаўства", заявіў А.Сурыкаў на прэс-канферэнцыі ў Менску.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках