28 снежня 2024, Субота, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самыя нізкія заробкі – на радзіме Лукашэнкі

5

На Магілеўшчыне зарабляюць меньш за ўсіх у Беларусі. На 22 прадпрыемствах рэгіену у 2008 людзі атрымлівалі толькі па 400 тысяч.

Сярэдні памер налічанага намінальнага заробку ў Беларусі ў 2008 годзе складаў больш за 885 тысяч рублеў за месяц. На Магілеўшчыне ж ен быў амаль на сто тысяч меншы — 795 тысяч.

«У 2008 годзе тэмп росту заробкаў склаў толькі 123 працэнты й быў самы нізкі сярод усіх абласьцей Беларусі», — паведаміла «Радые Свабода» старшыня камітэту па працы, занятасьці й сацыяльнай абароне аблвыканкаму Ганна Апет.

На дваццаці двух прадпрыемствах работнікі атрымлівалі меней за дзьвесьце даляраў. За затрымку ў выплаце нават такіх заробкаў да адміністрацыйнай адказнасьці прыцягваліся 120 наймальнікаў.

Афіцыйна беспрацоўнымі на Магілеўшчыне лічацца крыху болей за чатыры тысячы чалавек. Улада цьвердзіць, што на сеньня ў рэгіене няма праблемаў з працаўладкаваньнем. А што з заробкамі?

«Шэраг наймальнікаў прапануюць вакансіі з аплатай працы на ўзроўні мінімальнага заробку. Больш за 40% заяўленых вакансіяў — з аплатай працы да чатырохсот тысяч рублеў», -- зазначае Ганна Апет.

Ад першага студзеня мінімальны памер заробку ў Беларусі — 229 тысяч рублеў. У 2008 годзе ен быў на 21 тысячу меншы.

«Тое, што было, гэта так, – кажа галоўны інспэктар па Магілеўскай вобласьці Генадзь Лаўранкоў. – Гэта ўжо прайшло. Можа, я некарэктна гавару, аднак апошнія тры гады нашая рэспубліка жыла як пры камунізьме. Усе было добра, усе было выдатна. Аднак цяпер сытуацыя палярна зьмянілася».

Як удалося высьветліць, у студзені ў рэгіянальны цэнтар занятасьці па працаўладкаваньне зьвярнуліся на пяцьсот чалавек болей, чым у папярэднія месяцы. Паводле афіцыйнай інфармацыі, ніводнае прадпрыемства гораду не скарачала працоўных месцаў. Аднак усе часьцей кіраўнікі прадпрыемстваў заяўляюць пра так званую аптымізацыю колькасьці работнікаў, што насамрэч азначае, што людзям прапануюць новыя, значна горшыя ўмовы працы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках