9 лiстапада 2024, Субота, 5:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бел-чырвона-белы сьцяг у гонар Кастуся Каліноўскага

7 лютага каля сёмай увечары на электрычных дратах над вуліцай Першамайскай у Віцебску залунаў нацыянальны сьцяг.

Пра акцыю Мірона даведаўся з вартых даверу крыніц апазыцыянэр Барыс Хамайда, перадае «Радыё Свабода».

Спадар Хамайда паведаміў таксама, што да сьцяга была прымацавана цыдулка з словамі:

«Да народзінаў нацыянальных герояў Беларусі Тадэвуша Касьцюшкі і Кастуся Каліноўскага. Абаронім нашу Радзіму! Нам ёсьць, з каго браць прыклад. Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон».

Барыс Хамайда нагадаў, што дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага 2 лютага, а дзень народзінаў Тадэвуша Касьцюшкі 4 лютага. Недалёка ад Кобрына месьціцца радавы маёнтак Касьцюшкаў, дзе будучы правадыр вядомага гістарычнага паўстаньня, а таксама нацыянальны герой Польшчы, ЗША і ганаровы грамадзянін Францыі правёў свае юнацкія гады.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках