15 лiстапада 2024, Пятніца, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Моладзевы актывіст апынуўся ў войску з-за зніклага медыцынскага заключэння

7
Моладзевы актывіст апынуўся ў войску з-за зніклага медыцынскага заключэння

У мінулыя выходныя актывіст руху «За свабоду» Ігар Салавей прыняў прысягу ў зенітна-ракетнай брыгадзе СПА.

Ігару Салаўю прыйдзецца служыць у 302-й зенітна-ракетнай брыгадзе СПА у Івацэвіцкім раёне. Пасля працяглых перамоваў з кіраўніцтвам часткі апазіцыянеру дазволілі прымаць прысягу на беларускай мове.

- Мне вельмі прыемна, што да мяне прыехалі мае аднадумцы, каб падтрымаць маральна, -- кажа Салавей. - Гэта сапраўды падняло мне настрой. Я ужо тры тыдні ў войску і сумую па волі.

Актывіст Руху «За свабоду» апынуўся ў войску толькі пасля таго, як з яго прыпісной справы ў ваенкамаце зніклі некаторыя зключэнні медыкаў.

На гэтым тыдні Ігара Салаўя ўсё ж такі павязуць у сталічны ваенны шпіталь на медыцынскае абследаванне.

- Калі верыць ваенкамату, я абсалютна здаровы, але з маёй справы зніклі медыцынскія дакументы, якія сведчылі, што ў мяне ёсць праблемы з сэрцам. У выніку ў мяне цяпер 1-я ступень прыдатнасці да службы. Я спадзяюся, што калі мяне не камісуюць, то хоць бы панізяць ступень прыдатнасці, -- распавядае Ігар.

Ігар Салавей ужо падпісаў вайсковую частку на незалежныя газеты «Народную Волю» і «Нашу Ніву», хоць спачатку начальства спасылалася на нейкі загад міністра абароны, што забараняе падобную «крамолу».

– Для мяне было вельмі важна атрымаць дазвол выпісваць незалежныя выданні. Справа ў тым, што вайсковая частка з'яўляецца закрытым аб'ектам, і альтэрнатыўнай інфармацыя да вайскоўцаў практычна не даходзіць. У сваю чаргу прапагандысцкая праца з людзьмі ідзе поўным ходам. Для вайскоўцаў у добраахвотна-прымусовым парадку ўладкоўваецца прагляд праграмы «Панарама» чытанне «СБ» і «Рэспублікі», – распавядае Ігар Салавей.

Ігар Салавей вучыўся за мяжой. Увесну 2008 года ён вярнуўся ў Беларусь. Па вяртанні актывіста руху «За свабоду» абвінавацілі ва ўхіленні ад службы ў войску.

Нагадаем, што 7 лютага таксама прынялі прысягу моладзевыя актывісты Зміцер Хведарук, Іван Шыла і Франак Вячорка. Яны былі незаконна закліканыя ў войска, нягледзячы на непрыдатны да вайсковай службы стан здароўя.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках