14 лiстапада 2024, Чацвер, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пагарэлы» супрацоўнік Ваўкавыскага РАУС не мае ніякіх прэтэнзіяў да арыштаваных прадпрымальнікаў

5

Віталь Кацуба, які раней узначальваў Ваўкавыскі РАУС, заяўляе, што не мае ніякіх прэтэнзіяў да затрыманых прадпрымальнікаў, і справа аб падпале яго хаты даўно закрытая.

Сваякі арыштаваных 8 лютага ў Ваўкавыску прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенкі сустрэліся сёння з былым начальнікам Ваўкавыскага РАУС Віталём Кацубам. Нагадаем, што паводле афіцыйнай версіі затрыманым ставіцца ў віну падпал хаты Кацубы, які здарыўся ў 2004 годзе.

Як стала вядома прэс-цэнтру Хартыі’97, Віталь Якаўлевіч Кацуба працуе начальнікам Ваўкавыскай друкарні. Раней ён узначальваў Ваўкавыскае РАУС. На сустрэчы з Віталём Кацубам пабывала дачка арыштаванага прадпрымальніка Юрыя Лявонава – Юлія.

«Сустрэча цягнулася ўсяго 5-6 хвілінаў, -- распавядае Юлія Лявонава. – Нас цікавіла пытанне, ці падаваў Віталь Кацуба скаргу. Ён сказаў, што ніякай скаргі і ніякага пазову не пісаў. “Мне гэта не трэба, -- сказаў Кацуба, -- я Лявонава ў вочы не бачыў”. Таксама Кацуба нам сказаў, што справа аб падпале яго хаты даўно закрытая, і чалавек, вінаваты ў падпале, адбывае пакаранне. Кацубе выплацілі страхоўку і кампенсацыю. Яшчэ ён нам распавёў, што напісаў заяву ў Ваўкавыскі суд, дзе таксама заявіў, што ніякіх прэтэнзіяў да затрыманых не мае і прысутнічаць на судовых разглядах не будзе. Ён сказаў: “Мне гэты бруд не патрэбны”».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках