14 лiстапада 2024, Чацвер, 19:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа аб падпале: год 2009-ы

11
Справа аб падпале: год 2009-ы

Беларуская справа аб падпале хаты міліцыянта разваліцца таксама, як і справа аб падпале Рэйхстага. Рэдакцыя сайта Хартыі’97 каментуе ўчорашнія арышты і ператрусы ў Ваўкавыску.

Калі тыдзень таму мы ўбачылі адразу па ўсіх беларускіх тэлеканалах сюжэт пра страшныя падзеі ў гомельскай вёсцы Пухавічы, дзе некалькі мясцовых мужчынаў забілі свайго крымінальніка-аднавяскоўца ў адплату, па сцвярджэнні БТ, за пагрозы ў адрас жыхароў вёскі і падпалы іх маёмасці, адразу стала відавочна, што гэта не шэраговы рэпартаж, а «тэлесерыял» з працягам. Ужо занадта падрабязна апытвалі супрацоўнікі БТ жыхароў гэтай вёскі, занадта гераізавалі сельскіх «пугачовых». Не для каго не сакрэт, што за час кіравання Лукашэнкі беларуская вёска значна дэградавала. Галеча, татальнае п'янства, бытавыя забойствы на глебе сумеснага распівання спіртных напояў, згвалтаванні 80-гадовых жанчынаў, крадзяжы і рабаванні -- на жаль, такая трагічная рэальнасць цяперашняга жыцця на вёсцы.

І раптам столькі часу надаецца трагічнай гісторыі, якая адбылася ў вёсцы Пухавічы Жыткавіцкага раёна. Тады яшчэ падумалася, што не проста так укідваецца гэтая тэма, трэба нейк адцягнуць увагу беларусаў ад рубля, які падае, росту коштаў і прадпрыемстваў, што спыняюць працу. Мы не памыліліся. Учора да раскручвання гэтай гісторыі падключыўся Сам, які загадаў вызваліць да працэсу траіх магчымых забойцаў і заклікаў суддзяў лаяльна разгледзець гэтую справу. Пытаньне, чаму лаяльна, а не па законе?

«Справе аб падпалах» надаюцца ўжо гадзіны эфірнага часу на дзяржаўных радыё- і тэлеканалах. Сёння гэта галоўная навіна для ўсіх газетаў і сайтаў. Пра гэта кажуць людзі ў транспарце і на вуліцы.

Але, падобна, уладам захацелася большага. Інфармацыйную кампанію адцягнення ўвагі ад эканамічнай катастрофы яны вырашылі ператварыць у інфармацыйную вайну супраць апанентаў рэжыму. За дзень да суду па ўмоўна-датэрміновым вызваленні «былыя» палітвязні Аўтуховіч і Лявонаў (хаця якія яны былыя, калі 10 лютага павінен быў адбыцца суд, які мог бы іх датэрмінова вызваліць ад пакарання за надуманыя злачынствы), разам са сваім сябрам Асіпенкам ў выніку амаль вайсковай аперацыі былі арыштаваныя і абвінавачаныя якраз ў падпале хаты міліцыянта.

Мэта інфармацыйнай вайны наступная: раскруціўшы папярэдне тэму падпалаў, звязаць у масавай свядомасці падпалы з апазіцыяй. Але НЛП уладам не дапаможа. Яны памыліліся, абраўшы ў якасці падазраванага аднаго з лідэраў прадпрымальніцкага руху і арганізацыі вайскоўцаў-аўганцаў, палітвязня Мікалая Аўтуховіча – чалавека жалезнага характару і нязломнай волі. Таму беларуская «справа аб падпалах» разваліцца таксама, як і справа аб падпале 1933 года, арганізаваная іншым еўрапейскім дыктатарам.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках