15 лiстапада 2024, Пятніца, 15:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск наведвае дэлегацыя ПА АБСЕ на чале з Жоао Соарашам

З 9 па 12 сакавіка праходзіць візіт у Менск дэлегацыі Парламенцкай асамблеі АБСЕ на чале з старшынём ПА Жоао Соарашам.

10 сакавіка дэлегацыя ПА АБСЕ сустрэнецца з кіраўніцтвам абедзвюх палат «нацыянальнага сходу», Міністэрства замежных спраў і Міністэрства інфармацыі.

11 сакавіка дэлегацыя прыме ўдзел у семінары «Паляпшэнне клімату для прыцягнення замежных інвестыцый», які арганізаваны Працоўнай групай ПА АБСЕ па Беларусі сумесна з дэлегацыяй «нацыянальнага сходу» Беларусі ў ПА АБСЕ пры падтрымцы Фонду ім. Фрыдрыха Эберта. Падчас семінара запланаваныя выступленні кіраўніка Офіса АБСЕ у Менску Ханса-Йохена Шміта, кіраўніка Працоўнай групы ПА АБСЕ па Беларусі Уты Цапф, намесніка старшыні «палаты прадстаўнікоў» Валера Іванова і іншых.

Візіт дэлегацыі ПА АБСЕ у Беларусь скончыцца 12 сакавіка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках