12 лiстапада 2024, aўторак, 22:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэнтр сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў: «Сацыяльная напружанасць у Беларусі нарастае»

35

Урад Беларусі не мае дакладнай стратэгіі выйсця з крызісу.

Выступаючы на паседжанні Рэспубліканскага савета дырэктараў Беларускай навукова- прамысловай асацыяцыі (РСД БНПА) у Менску, намеснік дырэктара Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Георгі Грыц заявіў аб неабходнасці спецыяльнага звароту да нацыі кіраўніка краіны, перадае "Інтэрфакс".

«Можа быць, ёсць сэнс кіраўніцтву краіны выступіць з сур'ёзным зваротам да нацыі», - сказаў Г.Грыц.

Ён лічыць, што такі зварот патрэбны ў мэтах папярэджання росту сацыяльнай напружанасці ва ўмовах крызісу.

«Сітуацыя вельмі сур'ёзная. Сацыяльная напружанасць нарастае, і калі яе дапусціць, магчымыя незваротныя наступствы», - лічыць Г.Грыц.

Пры гэтым, на яго думку, у цяперашні час урад Беларусі не мае дакладнай стратэгіі выйсця з крызіснай сітуацыі.

Намеснік дырэктара падкрэсліў тактычны характар антыкрызісных рашэнняў урада на фоне адсутнасці доўгатэрміновай стратэгіі.

«Стратэгія, гэта значыць, куды мы ідзем, падчас крызісу ўрадам не вызначаная», - лічыць Г.Грыц.

Нагадаем, што шматлікія беларускія прадпрыемствы на мяжы спынення: заводы і фабрыкі пераходзяць на скарочаны працоўны тыдзень, рэзка зніжаюцца зарабатныя платы, уразаюцца прэміі і даплаты, пачынаюцца масавыя звальненні працоўных.

Флагман беларускага аўтамабілебудавання Менскі аўтазавод працуе тры дні ў тыдзень. Тры дні ў тыдзень працуе Менскі падшыпнікавы завод і Менскі завод колавых цягачоў. Са снежня не працуе Менскі мотавелазавод. На Трактарным заводзе значна зніжаны аб'ём вытворчасці, а на Маторным заводзе істотна знізілася зарплата. Інфармацыя аб сур'ёзных эканамічных праблемах таго ці іншага прадпрыемства паступае з рэгіёнаў фактычна кожны дзень.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках