15 лiстапада 2024, Пятніца, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Freedom House: Беларускі рэжым – адзін з найбольш рэпрэсіўных у свеце

5
Freedom House: Беларускі рэжым – адзін з найбольш рэпрэсіўных у свеце

Беларусь трапіла ў дваццатку самых несвабодных дзяржаваў сьвету.

Аб гэтым сведчыць штогадовая справаздача аб правах чалавека ў свеце амэрыканскай даследчай арганізацыі «Freedom House».

Ацэнкі Беларусі паводле «Freedom House» не змяняюцца ўжо шмат гадоў: 7 балаў – найгоршая ацэнка стану палітычных правоў, і крыху лепшая – 6 балаў – стану грамадзянскіх свабодаў, перадае «Радыё Свабода».

У дваццатцы найбольш рэпрэсіўных рэжымаў Беларусь – адзіная эўрапейская краіна. Амэрыканскі кантынэнт у дваццатцы прадстаўлены Кубай, у Азіі сярод найбольш несвабодных – постсавецкія Ўзбэкістан і Туркмэністан, Кітай, Саудаўская Арабія і ўсясветны рэкардсмэн рэпрэсіўнасці – Паўночная Карэя, у Афрыцы – Зымбабвэ, Судан і Лібія.

Нагадаем, у Беларусі па ранейшаму застаюцца палітычныя вязні. Гэта лідэры прадпрымальніцкага руху Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Уладзімір Асіпенка, а таксама актывіст «Маладога Фронту» Арцём Дубскі, які адбывае пакараньне за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў у мінулым годзе.

Пад пагрозай зняволення па гэтай справе знаходзяцца таксама іншыя маладыя людзі - Максім Дашук, Аляксандар Чарнышоў, Тацяна Цішкевіч, Аляксандар Баразенка, Павел Вінаградаў, Міхаіл Субач, Аляксей Бондар, Міхаіл Крываў, Міхаіл Пашкевіч, Алесь Стральцоў.

На днях зкончыла жыццё самагубствам праваабаронца Яна Палякова, асуджаная до 2,5 год абмежаваньня волі.

Акрамя таго, апазіцыя не мае доступу да дзяржаўных СМІ, а большасьць незалежных газет да гэтага часу ня маюць магчымасьці друкавацца і распаўсюджвацца на тэрыторыі Беларусі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках