15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусі пагражае новая «хваля» дэвальвацыі - яе кошт будзе нашмат вышэй за 90-я гады

20

Верагоднасць чарговай дэвальвацыі рубля вельмі высокая і можа прывесці да незваротных наступстваў.

Пра гэта доктар эканамічных навук, загадчык кафедрай фінансаў і банкаўскай справы ВШКБ БДЭУ Уладзімір Усоскі піша ў «Эканамічнай газеце».

«Галоўнай небяспекай для эканомікі Беларусі зараз з'яўляецца дэфіцыт плацёжнага балансу, які па выніках 2008 г. склаў 4,4 млрд. USD. Між тым сума павялічваецца штоквартальна», піша Уладзімір Усоскі.

Доктар эканамічных навук адзначае:

«Яшчэ задоўга да крызісу чыстыя замежныя актывы банкаў зменшыліся з 221 млн. USD (1.01.2000 г.) да мінус 2,23 млрд. USD (1.07.2008 г.). Тлумачыцца гэта двума прычынамі. Палітыка дзяржавы па стымуляванні эканамічнага росту «падштурхоўвала» банкі да росту валютных запазычанасцяў у нерэзідэнтаў. Нацбанк праз высокія адсоткавыя стаўкі па рублях ва ўмовах стабільнага функцыянавання эканомікі вымушаў банкі прадаваць яму валюту».

На думку Уладзіміра Усоскага, крызіс беларускія банкі пачалі адчуваць яшчэ ў верасні 2008 года.

«У верасні 2008 г. пачаўся крызіс ліквіднасці беларускіх банкаў, -- піша эксперт. --Неадэкватны ўзровень выдаткаў у эканоміцы краіны, што «вылез» праз дэфіцыт плацёжнага балансу, прафінансаваны за кошт створаных раней (да крызісу) даўгоў, якія будуць запатрабаваныя нерэзідэнтамі».

Эксперт адзначае, што за апошнія гады сукупны знешні доўг Беларусі павялічыўся ў некалькі разоў.

«Значны рост знешніх запазычанасцяў прывёў да адчувальнага росту валавага знешняга доўгу, -- распавядае Уладзімір Усоскі, -- Пры гэтым знешні доўг органаў дзяржкіравання на 1.01.2007 г. складаў 589 млн. USD, на 1.10.2008 г. - 2,144 млрд. USD. Сукупны знешні доўг РБ на 1.11.2008 г. дасягнуў 14,557 млрд. USD. Для параўнання адзначым, што гэты паказчык на 1.01.2006 г. быў 5,128 млрд. USD, на 1.01.2007 г. - 6,786 млрд. USD, 1.01.2008 г. - 12,494 млрд. USD. Гэткае імклівае нарошчванне даўгоў моцна паўплывала на «разаграванне» эканомікі».

Адзначае эксперт і рост доўгатэрміновых даўгоў:

«На 1.11.2008 г. доўгатэрміновы доўг органаў дзяржкіравання быў роўны 2,144 млрд. USD; органы грашова-крэдытнага рэгулявання павінны 451 млн. USD, з іх кароткатэрміновы доўг - 380 млн. USD; доўг банкаў - 3,121 млрд. USD, у т.л. кароткатэрміновы - 1,716 млрд. USD; доўг прадпрыемстваў дасягнуў 8,082 млрд. USD, з іх кароткатэрміновы - 6,66 млрд. USD».

Эканаміст звяртае ўвагу, што:

«Дэфіцыт плацёжнага балансу, які расце, паглыбляецца далейшым рэзкім падзеннем экспартных прыбыткаў. Пры гэтым павялічваюцца запасы тавараў на складах. У студзені 2009 г. у прамысловасці яны склалі 84,6% (у студзені 2008 г. - 50,2%). У структуры імпарту вялікую долю складае крытычны імпарт, які ў значнай меры з'яўляецца фіксаванай велічынёй».

Доктар эканамічны навук заяўляе, што далейшая дэвальвацыя беларускага рубля можа стаць вырашальным фактарам падрыву ліквіднасці банкаў.

«Праведзеная ў пачатку 2009 г. аднамомантавая дэвальвацыя не змяніла інтэнсіўнасці дэвальвацыйных і інфляцыйных чаканняў, -- піша Уладзімір Усоскі. -- Верагоднасць чарговай хвалі дэвальвацыі рубля вельмі высокая, аднак яе кошт у адрозненні ад дэвальвацыі 90-х гг. будзе нашмат вышэйшы. Грамадзяне назапасілі значныя банкаўскія дэпазіты ў рублях і замежнай валюце, якія ў выпадку ўзмацнення негатыўных чаканняў могуць стаць вырашальным фактарам падрыву ліквіднасці банкаў. Нягледзячы на змяншэнне велічыні дэпазітаў да запатрабавання і тэрміновых дэпазітаў грамадзянаў (у рублях і замежнай валюце) з 6 млрд. USD (1.01.2009 г.) да 5,4 млрд. USD (1.02.2009 г.), іх велічыня застаецца ўнушальнай».

Як адзначае эксперт, «грашовая база Нацбанка з верасня 2008 г. па студзень 2009 г. зменшылася на 2,641 трлн. Br у намінальным выражэнні і склала 5,361 трлн. Br. Гэтая частка рэзервовых грошай Нацбанка, што зменшылся, абслугоўвае 13,622 трлн. Br дэпазітаў грамадзянаў і прадпрыемстваў».

Пры гэтым Уладзімір Усоскі заяўляе пра змяншэнне чыстых замежных актываў.

«Сумарная велічыня чыстых замежных актываў двухузроўневай банкаўскай сістэмы складае 1,41 млрд. USD (1.01.2009 г.). Пры цяперашнім тэмпе валютных інтэрвенцыяў іх засталося на 1,5-2 месяца. Можна, вядома, прадаваць валавыя замежныя актывы, павялічваючы доўг. Аднак гэта рух у зону падвышанай рызыкі. Таму неабходнасць выраўноўвання плацёжнага балансу - сёння ледзь не самая актуальная задача», заяўляе эксперт.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках