28 снежня 2024, Субота, 5:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрты ААН: Беларусам пагражае выміраньне

10

Беларусь увайшла ў лік 45 краін сьвету, дзе ў пэрыяд 2010—2050 гады насельніцтва скароціцца прынамсі на 10%.

Такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў апошнім дакладзе ААН «Пэрспэктывы насельніцтва сьвету», перадае «Радыё Свабода».

Паводле аналітыкаў ААН, падобная тэндэнцыя да зьніжэньня паказальнікаў нараджальнасьці — якая, акрамя Беларусі, назіраецца ў такіх эўрапейскіх краінах, як Баўгарыя, Грузія, Латвія, Літва, Малдова, Нямеччына, Расея, Румынія і Ўкраіна, — зьяўляецца прыкметай нацыянальнага выміраньня.

У дакладзе таксама адзначаецца, што ва Ўсходняй Эўропе сярэдняя працягласьць жыцьця насельніцтва за апошнія 30 год няўхільна скарачалася і ў выніку зьнізілася з 69,6 да 69,2 гадоў.

Паводле экспэртаў у галіне народанасельніцтва, агульная папуляцыя на Зямлі да 2050 году павялічыцца на 2,3 мільярда чалавек — ад 6,8 мільярда да 9,1. Асноўныя колькасныя зьмены насельніцтва будуць адбывацца дзякуючы афрыканскім, азіяцкім і лацінаамэрыканскім краінам. Такіх, як, напрыклад, Самалі, Уганда, Нігер, Буркіна-Фасо ды іншыя.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках