15 лiстапада 2024, Пятніца, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЕЗ вырашаецца пытанне санкцый супраць беларускай дыктатуры

6
У ЕЗ вырашаецца пытанне санкцый супраць беларускай дыктатуры

16 сакавіка міністры замежных спраў краін Еўразвяза разглядаюць палітычную сітуацыю ў Беларусі.

У афіцыйных дакументах паказваецца, што кіраўнікі МЗС краін ЕЗ могуць, у прыватнасці, абгаварыць межавыя ўмовы праграмы «Ўсходняе партнёрства», да ўдзелу ў якой разам з Украінай, Малдовай, Арменіяй, Азербайджанам, Грузіяй запрошаная і Беларусь.

Можа быць таксама абмеркаванае пытанне аб санкцыях у адносінах беларускіх чыноўнікаў, якія былі прыпыненыя імі на паседжанні 13 кастрычніка 2008 года ў Люксембургу. Іх рашэнне фармальна павіннае быць зацверджанае кіраўнікамі краін ЕЗ падчас Еўрапейскай рады 19-20 сакавіка.

Рада ЕЗ на ўзроўні міністраў замежных спраў 13 кастрычніка 2008 года ў Люксембургу прыпыніла на паўгады дзеянне забароны на ўезд у краіны Еўразвяза Аляксандра Лукашэнкі і 35 беларускіх чыноўнікаў. Рашэнне аб замарожванні рахункаў 41 беларускага чыноўніка пакінутае ў сіле.

Як паведаміла напярэдадні саміту аўстрыйская газета «Wiener Zeitung», за падаўжэнне тэрміна прыпынення санкцый выступае Германія. Скептычна ставяцца да такой палітыкі ЕЗ у адносінах Беларусі Швецыя і Вялікабрытанія.

Па паведамленнях галандскай прэсы, міністр замежных спраў Нідэрландаў Максім Ферхаген выступае за ўзмацненне санкцый у адносінах беларускіх улад. Аб гэтым ён паведаміў 12 сакавіка ў парламенце Нідэрландаў падчас дэбатаў у камітэце па замежных справах.

У цяперашні час у спісе неўяздных знаходзяцца цяперашні міністр унутраных спраў Беларусі Ўладзімір Навумаў, былы дзяржсакратар Савета бяспекі Віктар Шэйман, былы кіраўнік МУС Юрый Сівакоў і былы камандзір брыгады спецпрызна ўнутраных войскаў МУС Дзмітрый Паўлічэнка, якіх міжнародная супольнасць падазрае ў дачыненні да гвалтоўных знікненняў вядомых беларускіх палітычных дзеячаў Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юрыя Захаранкі і журналіста Зміцера Завадскага. У спіс неўяздных уключаная таксама кіраўнік Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына, адказная за фальсіфікацыі вынікаў «выбараў».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках