15 лiстапада 2024, Пятніца, 7:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты ў красавіку вырастуць у два разы

50

У красавіку беларусам варта чакаць падаражэння прадуктаў, гаспадарчых тавараў і вылічальнай тэхнікі

З 1 красавіка адзіны падатак для сталічных індывідуальных прадпрымальнікаў вырасце. Такое рашэнне прыняў Менгарсавет. Чыноўнікі абяцаюць, што пераразлік кране менш чым чвэрць бізнэсмэнаў. Гэта гандляры вылічальнай тэхнікай, харчовымі і нехарчовымі таварамі. З красавіка адзіны падатак будуць плаціць рэпетытары, арэндадаўцы жылля і перагоншчыкі аўто, нагадвае «Комсомольская правда в Беларуси». Больш за ўсіх - 230 еўра ў месяц - будуць браць з інтэрнэт-крам і прадаўцоў аўто.

«Тавары падаражэюць як мінімум удвая, -- заяўляе старшыня рады па гандлі Беларускага саюза прадпрымальнікаў Кацярына Чыжык. -- Прадпрымальнікаў вымушаюць секчы сук, на якім яны сядзяць: пакупнікі і так запалоханыя высокімі коштамі і ростам курсу даляра, але плаціць такі высокі падатак, не падвышаючы кошты, немагчыма. Новы падатак вымусіць шматлікіх згарнуць або скараціць бізнэс. Гэта ў корані няправільны падыход у перыяд крызісу! Замест таго каб даць прадпрымальнікам магчымасць карміць сем'і і стварыць новыя працоўныя месцы, улады гэтыя працоўныя месцы знішчаюць. У Расеі і Ўкраіне палітыка адносна прыватнага бізнэсу прама супрацьлеглая. Мая знаёмая ў Кіеве можа наняць да 10-ці чалавек і плаціць адзіны падатак з гандлёвай кропкі ў самім крутым гандлёвым цэнтры ўкраінскай сталіцы ўсяго 25 у.а. Такія жа меры трэба прымаць і ў нас».

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках