15 лiстапада 2024, Пятніца, 8:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкія СМІ: «Лукашэнка – двухаблічны Янус»

13
Нямецкія СМІ: «Лукашэнка – двухаблічны Янус»

Прыпыніўшы летась санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, ЕЗ праігнараваў свае ж раней выстаўленыя беларускім уладам патрабаванні.

Пра гэта піша нямецкая газета «Sueddeutsche Zeitung» . Артыкул прымеркаваны да сённяшняга саміту міністраў замежных справаў краінаў Еўразвяза, на парадку дня якога – стасункі з Беларуссю.

Выданне ставіць пытанні: ці павінен Захад пайсці на саступкі дыктатару суседняй з ЕЗ краіны, адмяніць забарону на яго ўезд у краіны ЕЗ, вылучаць больш грошай на барацьбу з фінансавым крызісам для таго, каб наблізіць да сабе Беларусь? Ці дапушчальна заплюшчваць вочы на турэмнае зняволенне дысідэнтаў, разгон дэманстрацыяў, маніпуляцыі на «выбарах»?

Як піша выданне, «дэ-факта гаворка ідзе зноў пра двухаблічнага Януса – Лукашэнку, а таксама пра тое, наколькі сур'ёзна Захад павінен успрымаць пасланыя Менскам сігналы. У пачатку траўня павінна стартаваць праграма ЕЗ «Усходняе партнёрства». Пытанне, ці павінен Лукашэнка знаходзіцца ў спісах запрошаных у Прагу, застаецца актуальным».

Паводле «Sueddeutsche Zeitung», «тры гады таму Еўракамісія выставіла Менску 12 патрабаванняў, сярод якіх былі вызваленне палітвязняў, спыненне пераследу апазіцыі, няўрадавых арганізацыяў, СМІ… Еўрапейцы не прызналі дэмакратычнымі парламенцкія выбары 2008 года. Тым не менш, неўзабаве, у кастрычніку, ЕЗ на паўгады прыпыніў візавыя санкцыі супраць высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў. Гэта азначае, што ЕЗ ігнаруе ўласныя патрабаванні і трымае дзверы шырока адчыненымі.

Вынікае, што 54-гадовы беларускі кіраўнік ведае, як карыстацца авансамі. На мінулым тыдні ён адмовіўся ад сустрэчы з камісарам ЕЗ Бенітай Ферэра-Вальднер. Візіт у Менск іншага высокага прадстаўніка ЕЗ Хаўера Саланы адбыўся пасля арыштаў людзей, якія крытыкуюць рэжым, і разгонаў мірных дэманстрацыяў.

Лукашэнка вядзе перамовы з Масквой пра фінансавую дапамогу, дэманстратыўна ідзе на ваеннае супрацоўніцтва з Расеяй і паралельна прысягае, што зацікаўлены ў добрых стасунках з Захадам», - піша газета.

Аўтар артыкула таксама нагадвае, што беларуская апазіцыя абвінаваціла нядаўна ўлады ў давядзенні да самагубства салігорскай праваабаронцы Яны Паляковай.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках