15 лiстапада 2024, Пятніца, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валютная выручка беларускіх прадпрыемстваў скарацілася на 35,6%

1

Аб'ём валютнай выручкі беларускіх прадпрыемстваў у студзені-лютым 2009 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2008 года скараціўся на 35,6% і склаў $3,41 млрд.

Пра гэта паведамілі БелТА ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка Беларусі.

Выручка ад экспарту тавараў зменшылася на 42,8% да $2,71 млрд. і склала 79,5% у аб'ёме валютнай выручкі. На долю выручкі ад экспарту паслугаў прыходзіцца 19,6%, ці $668,3 млн. (павелічэнне на 32,3%), ад унутранага гандлю за валюту - 0,8%, ці каля $29,2 млн. (скарачэнне на 46,2%). Іншыя паступленні склалі $2,8 млн. (рост на 12,4%).

Паводле папярэдніх дадзеных Нацбанка, каля 35,5% усёй валютнай выручкі забяспечана за кошт паставак у дзяржавы СНД, у тым ліку 30,6% - ад экспарту ў Расею.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках