15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Tageszeitung»: «Брусэль пайшоў на паслужлівы кампраміс з Менскам»

2

Берлінская газета крытычна каментуе адносіны Еўрапейскага Звяза з кіраўніцтвам Беларусі.

Як піша выданне, беларускія ўладары могуць адчуваць сябе задаволенымі. Забарона на паездкі 41 высокапастаўленага беларускага палітыка ў краіны ЕЗ, уведзеная Еўразвязам у 2006 годзе з-за фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, не будзе дзейнічаць яшчэ на працягу 9 месяцаў.

Менскі дыктатар Аляксандр Лукашэнка можа таксама лічыць, што запрашэнне на саміт у Празе з мэтай рэалізацыі праекту "Усходняе партнёрства" у яго ўжо ў кішэні, хай нават афіцыйнага рашэння з гэтай нагоды пакуль няма.

Замест паслужлівых кампрамісаў неабходна выпрацаваць эфектыўную стратэгію ў дачыненні да Беларусі. Напрыклад, у форме "дарожнай карты", якая дакладна ўвязвае канкрэтныя крокі з прасоўваннем па шляху дэмакратыі. А да гэтага шлях для Лукашэнкі ў Прагу павінен быць закрыты, перадае «Tageszeitung».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках