15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускую апазіцыю запрасілі на саміт Еўрапейскай народнай партыі

1

Лідэр руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч знаходзіцца ў Брусэлі, дзе сёння ў 13.00 па менскім часе пачынаецца саміт Еўрапейскай народнай партыі.

Партыя складаецца з правацэнтрысцкіх і хрысціянска-дэмакратычных партый і мае самую буйную фракцыю ў Еўрапарламенце. У форуме прымаюць удзел такія вядомыя палітыкі, як Ангела Меркель, Нікаля Сарказі, Мануэль Барозу і іншыя. «Народнікі» хочуць яшчэ раз сверыць свае пазіцыі перад паседжаннем Рады Еўразвяза, якое таксама пачынаецца ў сталіцы Бельгіі.

Аляксандр Мілінкевіч паведаміў у інтэрв'ю «Радыё Свабода», што збіраецца настойваць на неабходнасці рэальных змен у Беларусі ў бок дэмакратыі.

«Я буду казаць аб тым, што Беларусі трэба пакінуць шанец далучыцца да праграмы «Ўсходняе партнёрства». Але пры абавязковай умове наступных крокаў у напрамку рэальнай дэмакратызацыі», - заявіў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках