15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідэры палітычных партый заклікаюць Эўразьвяз не запрашаць дыктатара ў Прагу

Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы адрэагавалі на нядаўнюю заяву Аляксандра Лукашэнкі, у якіх той назваў апазыцыю «ворагамі народу».

Прэзыдыюм дэмакратычных сілаў заявіў, што «зьневажальныя выказваньні з вуснаў чалавека, які называе сябе кіраўніком дзяржавы, у першую чаргу сьведчаць аб адсутнасьці не толькі палітычнай, але і агульнай культуры паводзін», перадае «Радыё Свабода».

«Мы ўсе памятаем, да чаго можа прывесьці падобнае «паляваньне на ведзьмаў» і пошук неіснуючых «ворагаў народу». Выказваньні Лукашэнкі аб тым, што эўрапейскія палітыкі не павінныя яго «торгаць па дробязям», а «бачыць за кустамі лес» зьневажаюць ужо не толькі дэмакратычныя сілы Беларусі, але і ўсю эўрапейскую супольнасьць, паколькі пад дробязямі ён разумее адсутнасьць у краіне вольнага волевыяўленьня, парушэньне правоў чалавека і здушэньне свабоды слова,-- тыя фундамэнтальныя каштоўнасьці, на якіх і пабудаваны Эўрапейскі Зьвяз», - пішуць заяўнікі.

У сувязі з гэтым Прэзыдыюм дэмакратычных сілаў заклікаў Эўразьвяз адмовіцца ад запрашэньня А.Лукашэнкі на саміт 7 траўня ў Прагу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках